Гэта месца, дзе:

  • сабрана адразу 4 тыпы экасістэм: густых лясоў, рэк, лугоў і топкіх балот;
  • праходзіць водападзел басейнаў двух мораў – Балтыйскага і Чорнага;
  • бярэ выток самая доўгая рака Беларусі – Бярэзіна.

Толькі тут:

  • можна ўбачыць АДНАЧАСОВА знакамітую Вялікую еўрапейскую пяцёрку буйных млекакормячых – зубра, мядзведзя, лася, воўка і рысь;
  • асвоіць шлях "з варагаў у грэкі" – праплыць на байдарцы па Бярэзінскай воднай сістэме;
  • забрацца на аглядную вышку, каб агледзець маляўнічы панарамны від, паназіраць за жывёламі і птушкамі.