Адрас:
Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Ніжне-Пакроўская, 33
Стацыянарная выстаўка «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай», адкрытая ў маі 1998 г., размяшчаецца ў так званым Доміку Пятра І, помніку архітэктуры канца ХVІІ ст. Экспазіцыя створана на аснове помніка гісторыі і культуры пачатку ХХ ст. — «Путеводителя по городу Полоцку», выдадзенага ў 1910 г. у сувязі з перанясеннем мошчаў Прападобнай Еўфрасінні Полацкай з Кіева ў Полацк. Больш за 200 музейных прадметаў знаёмяць наведвальнікаў з гісторыяй вуліцы Ніжне-Пакроўская, расказваюць аб людзях, што жылі і працавалі на гэтай вуліцы ў пачатку ХХ ст.