Што паглядзець у Салігорску?

Салігорску ўсяго толькі 63 гады, аднак, не сумнявайцеся – тут ёсць на што зірнуць...

  1. Свята-Пакроўская царква. Храм знаходзіцца ў в. Чыжэвічы, зусім недалёка ад самога горада.
    Свята-Пакроўская царква.

    Наведаць гэтае месца варта хаця б таму, што славутасць з'яўляецца адной з самых старажытных драўляных цэркваў рускага дойлідства на тэрыторыі Беларусі. Унутры царквы знаходзіцца экспазіцыя, якая больш падрабязна акуне вас у гісторыю гэтага святога месца.

  2. Парк «Чатырох стыхій» – гэта, бадай, самае любімае месца мясцовых жыхароў. Вада, Агонь, Паветра і Зямля – стыхіі, якія па-рознаму ўвасоблены ў парку Салігорска. Ідэя Аляксандра Сабалеўскага (галоўнага архітэктара праекта) была ў тым, каб увасобіць адзінства стыхій і іх прыгажосць адначасова. У парку часта праводзяцца розныя мерапрыемствы. Парк прыгожы ў любую пару года, таму ён з'яўляецца ўлюбёным месцам для аматараў фатаграфавацца і фатаграфаваць.
  3. Насценнае пано «Дрэва жыцця» – яшчэ адно месца для удалых кадраў. Карціна на рэлігійную тэматыку выканана на сцяне жылога дома і з'яўляецца адной з самых загадкавых славутасцяў Салігорска. Уся справа ў тым, што адназначнай трактоўкі сюжэту пано не існуе, таму гараджане прыдумляюць мноства легенд пра сам шэдэўр і яго магічную сілу.
  4. Тэрыконы – самая маляўнічая славутасць гэтых краёў. Прасцей кажучы, тэрыконы – гэта месца збору адходаў ад калійнай вытворчасці.
    Тэрыконы

    Рознакаляровыя горы бачныя практычна з любога месца горада, аднак блізка да іх падысці нельга.

  5. Цэнтр горада – традыцыйна адно з самых наведвальных месцаў. Тут вы зможаце ўбачыць помнік Леніну, помнік шахцёру, пагуляць па цэнтральнай плошчы.

Забавы Салігорска:

  • Кінатэатр «Зорка Венера». На сённяшні дзень у кінатэатры працуюць два залы: вялікі і малы (павышанай камфортнасці). На першым паверсе для аматараў віртуальнай рэальнасці штодня працуе 5D-атракцыён, таксама любы жадаючы можа купіць напоі і закускі ў крамцы.
  • Для аматараў вострых адчуванняў у Салігорску таксама знойдзецца месца. Напрыклад, парк актыўнага адпачынку «Pandorum» заўсёды рады новым гасцям. У гэтым прыгожым месцы ў вас несумненна будзе магчымасць выпрабаваць сябе, умацаваць здароўе і проста адпачыць.
  • RETRO-легендарны начны рэстаран і дыска-паб ў Салігорску. Гэта самае шумнае і вясёлае месца ў горадзе, якое працуе без выходных!

Дзе перакусіць?

  1. «Хет-Трык». Гэта кавярня размяшчаецца побач з Раства-Багародзіцкім кафедральным саборам. У гэтым месцы вы можаце пакаштаваць смачную піцу, сушы і салаты па дастаткова дэмакратычных цэнах. У кавярні абсталяваны доступ для інвалідных вазкоў, таксама ажыццяўляецца дастаўка ежы па горадзе.
  2. «Алеся». Многія наведвальнікі гэтага месца адзначаюць яго раскошны інтэр'ер і прывабныя цэны! Кавярня знаходзіцца побач з Паркам Чатырох Стыхій. Рэкамендуем зазірнуць сюды, бо тут не толькі нядорага, але і вельмі смачна!
  3. Піцэрыя «Карыца». У гэтым месцы сучасны дызайн і бліскуча прыгатаваная піца. Ёсць дзіцячая зона, дзе ваша дзіця можа памаляваць або паглядзець мультфільмы.

Так, Салігорск малады горад. У яго няма тысячагадовай гісторыі. Аднак мы не сумняваемся, што, прыехаўшы ў гэты горад Беларусі, вы застанецеся задаволеныя!