Маршрут Свіслач – Мінск

Уявіце сабе, цяпер можна катацца па сталіцы на байдарках. Пачынаецца маршрут ад вадасховішча Дразды, далей да Камсамольскага возера ці парку Перамогі, тут ужо залежыць ад кампаніі, у якой вы збіраецеся плаваць. Вельмі шмат замежнікаў выбіраюць менавіта гэты шлях, таму што іх здзіўляе той факт, што можна займацца сплавам проста пасярод горада. Ні ў адной сталіцы Еўропы такога няма!

сплаў на байдарках

Вядома, у першую чаргу стаіць пытанне аб бяспецы: тут вада ў горадзе не самая чыстая. Менавіта таму кампаніі выбіраюць шлях па вярхоўі для сваіх кліентаў.

Маршрут па Іслачы

Вопытным байдарачнікам гэты маршрут ужо паспеў надакучыць, бо амаль усе турысты пачынаюць менавіта з яго.

 сплаў на байдарках

Чым прыварожвае гэтая рэчка? Яна адна з самых маляўнічых у нашай краіне, вада ў ёй хоць і празрыстая, але вельмі халодная. Праплываючы між лясістых берагоў Іслачы, нярэдка ў вадзе можна пабачыць нават фарэль. На самой рацэ сустракаюцца перашкоды, такія як паваленыя дрэвы, камяні і парожкі. Маршрут дакладна не падасца сумным: ён адносіцца да сярэдняй ступені складанасці, таму тут трэба быць вельмі уважлівым і дастаткова дужым. Ну і вядома, варта адзначыць тое, што не трэба шукаць трансфер, каб дабрацца да Іслачы, яна ўсяго ў 30-40 кіламетрах ад Мінска.

Маршрут па паглыбленні ў гісторыю ракі Сула

Вельмі цікавы маршрут, які падыдзе цікаўным і ўважлівым людзям. Раней на берагах ракі працавалі млыны, некаторыя з іх нават захаваліся і па сённяшні дзень. На маршруце запланаваны прыпынак, каб агледзець стары закінуты дом з чырвонай цэглы як звонку, так і ўнутры.

сплаў на байдарках

Сто гадоў таму па гэтай рацэ хадзілі судны, але ў часы Вялікай Айчыннай вайны для патрэб арміі высякалі лясы і вада, адпаведна, сышла. Зараз з кожным днём сітуацыя не становіцца лепш, але сплаў на байдарках дазволены і ўсё яшчэ здольны радаваць падарожнікаў. Сам шлях нескладаны, хоць могуць дзесьці сустракацца перашкоды і завалы, што дадае яму разыначкі.

Маршрут ад ракі Сэрвач да Віліі

Гэты шлях часам называюць "горнай ракой", таму што тут на кожным кроку вас чакаюць завалы і перашкоды, затопленыя берагі, драпежныя дзікія птушкі, а так у цэлым вельмі спакойна. Плюс да гэтага маршруту часам прыкладаецца экскурсія на Ілаўскі Плодакансервавы завод, дзе вам абавязкова прапануюць прадэгуставаць віно.

 сплаў на байдарках

Краявіды з ракі Вілія вельмі маляўнічыя, яна сама па сабе вельмі звілістая, што дакладна не дасць засумаваць, а маршрут абяцае быць зусім нескладаным.

Увогуле, калі вы плануеце актыўны адпачынак, то байдаркі вам дакладна падыдуць, бо гэта не толькі пра спорт, але і пра асалоду ад прыроды!