Алея каваных ліхтароў

Славутасць

Адной з самых яркіх славутасцяў Брэста з'яўляецца незвычайная алея каваных ліхтароў, якая знаходзіцца на вуліцы Гогаля. З'явілася алея не так даўно, у 2013 годзе, але хутка стала папулярнай у жыхароў і гасцей горада. Падарожжа па алеі трэба пачынаць з боку Брэсцкай крэпасці – гэта дасць магчымасць не разбіваць маршрут і ўбачыць усе ліхтары.

й

Адкрыццё алеі каваных ліхтароў было прымеркавана да гадавіны вызвалення Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аўтарам ідэі выступіў мэр горада, для каторага прынцыповым было рэалізаваць гэты праект без бюджэтных сродкаў. Прапанова аб стварэнні алеі каваных ліхтароў была распаўсюджана сярод дзелавых людзей горада і хутка яна знайшла водгук у мясцовых прадпрымальнікаў і кампаній. Вынік такой задумкі – алея на 30 ліхтароў, якія адлюстроўваюць дзейнасць прадпрыемстваў-спонсараў. З кожным годам алея папаўняецца новымі скульптурнымі кампазіцыямі. На сённяшні дзень тут кожны вечар запальваецца 41 тэматычны ліхтар. Сярод насельніцтва горада хутка распаўсюдзілася «легенда» пра тое, што скульптары, якія стваралі ліхтары, не праходзілі ніякіх абмеркаванняў у мастацкіх саветах і ў мэра, які нібыта з прынцыпу не стаў глядзець эскізы. Усе ліхтары ствараліся згодна густу кожнага інвестара. Так гэта ці не – ніхто дакладна сказаць не можа. Але ў любым выпадку, алея стала сапраўдным сюрпрызам для жыхароў горада.

й

Ля падножжа кожнага ліхтара размяшчаецца зорка, дзе прапісана назва спонсара, які ўдзельнічаў у гэтым праекце. Своеасаблівая форма зорак выбрана не выпадкова – яны з'яўляюцца маленькімі копіямі зоркі над галоўным уваходам у Брэсцкую крэпасць. Хаця так адразу і цяжка здагадацца. Тэматыка ліхтароў даволі разнастайная. Пачынаецца алея з ліхтара ад Беларускай універсальнай гандлёвай біржы ў выглядзе гадзінніка, які сімвалізуе ўсім вядомае выказванне пра «Час – грошы». Некаторыя з ліхтароў прысвечаны творам Н. В. Гогаля. Гэта і ліхтар, створаны паводле аповесці «Вій», і коні з паэмы «Мёртвыя душы», і ліхтар, які сімвалізуе спальванне «Мёртвых душ», вясёлы чорт з «Вечароў на хутары ля Дзіканькі», і нават знакаміты гогалеўскі «нос». Некалькі ліхтароў створаны швейнымі прадпрыемствамі Брэста, якіх, дарэчы, у горадзе вельмі шмат. Гэта ліхтары ў форме ткацкага станка, швейнай машынкі, манекена, а таксама швачка, якая прышывае гузікі.

й

Алея каваных ліхтароў вядомая і іншымі сваімі «літаратурнымі» ліхтарамі: па матывам творчасці французскага пісьменніка Жуля Верна, а таксама вулічная свяцільня, якая прысвечана «Маленькаму прынцу» яшчэ аднаго француза – Антуана дэ Сэнт-Экзюперы. Асаблівай увагі заслугоўвае таксама ліхтар у форме рэстараннага століка, каля каторага афіцыянт прапануе прысесці і выпіць гарбаты. Каля Брэсцкага музычнага каледжа можна знайсці ліхтар у форме скрыпічнага ключа. Гэта вельмі элегантна і сімвалічна. Не застануцца без увагі ліхтары «Пажарнік», «Каваль», «Печка», «Чысцільшчык абутку», «Карэта». Убачыць прыгожую алею каваных ліхтароў можна ў любы дзень кожны вечер, калі дзясяткі арыгінальных вулічных ліхтароў запальваюцца, каб радаваць жыхароў і гасцей Брэста.