Паняцце MICE утвараюць чатыры базавыя напрамкі:

- Meetings – карпаратыўныя сустрэчы, прэзентацыі, перамовы;

- Incentives – заахвочвальныя або матывацыйны туры і праграмы, навучанне персаналу, цімбілдынгі, карпаратыўныя святы;

- Conferences – канферэнцыі, кангрэсы, з'езды, форумы, семінары;

- Exhibitions – выставы, фестывалі, дабрачынныя канцэрты.

Сёння гэты від турызму ў Беларусі развіваецца актыўна і дынамічна і ахоплівае не толькі сталіцу, але і абласныя цэнтры, з кожным годам набіраючы ўсё большы аб'ём у долі рынку. Пастаянна расце колькасць вопытных спецыялістаў у гэтай сферы, якія прафесійна распрацоўваюць прапановы з улікам індывідуальных патрабаванняў заказчыкаў, пачынаючы ад браніравання білетаў і да распрацоўкі культурнай праграмы. 

Выгаднае геаграфічнае становішча ў цэнтры Еўропы робіць Беларусь ідэальнай пляцоўкай для дзелавых сустрэч і MICE-мерапрыемстваў. Беларусь рэгулярна прымае замежныя дэлегацыі са сферы палітыкі і эканомікі, буйныя замежныя кампаніі, сусветных знакамітасцяў. 

Для MICE-мерапрыемстваў у Беларусі створаны ўсе неабходныя ўмовы. Гэта спалучэнне традыцый і еўрапейскага камфорту, багатая гістарычная і культурная спадчына, развітыя выставачныя цэнтры, шматфункцыянальныя канферэнц-залы, сучасныя культурна-спартыўныя ўстановы, шырокі выбар варыянтаў актыўнага і SPA-адпачынку, а таксама высокі стандарт гасцінічнай сеткі і рэстараннага сэрвісу. 

Зрабілі для вас падборку аб'ектаў з шырокім спектрам паслуг для правядзення бізнес-мерапрыемстваў.

Гасцінічны комплекс «Вікторыя»

Гасцінічны комплекс «Вікторыя»

Гасцінічны комплекс «Вікторыя», які знаходзіцца ў крокавай даступнасці ад Парку Перамогі. Комплекс уключае ў сябе гатэль «Вікторыя» і шматфункцыянальны бізнес-цэнтр А-класа, што дазваляе арганізоўваць і праводзіць тут бізнес-мерапрыемствы любога маштабу. 

Адрас: г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 59.

Гатэль «Пекін»

Гатэль «Пекін»

Гатэль «Пекін» – гэта сучасны гатэль бізнес-класа, які ўваходзіць у кітайскую сетку гатэляў BTG-Jianguo Hotels & Resorts. Гатэль размешчаны ў маляўнічай паркавай зоне на беразе ракі Свіслач недалёка ад цэнтра горада. Асаблівасцю гасцінічнага комплексу з'яўляецца гарманічнае спалучэнне кітайскіх традыцый і еўрапейскага камфорту з высокім узроўнем абслугоўвання. У гатэлі ёсць унікальны рэстаран аўтэнтычнай кітайскай кухні ў выкананні прафесійнай каманды повараў з Кітая. 

Адрас: г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 36.

Гасцініца «Прэзідэнт-гатэль»

Гасцініца «Прэзідэнт-гатэль»

Гасцініца «Прэзідэнт-гатэль» размяшчаецца ў дзелавым і гістарычным цэнтры Мінска. Нумарны фонд гатэля – 154 нумары рознай катэгорыі. Сучасныя пакоі абсталяваны ўсім неабходным і выкананы ў класічным стылі. Для ўсіх гасцей гатэля працуюць басейн і трэнажорная зала, вялікім попытам карыстаецца SPA-зона і медыцынскі цэнтр.

Адрес: г. Мінск, вул. Кірава, 18. 

Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа»

Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа», прыярытэтнай дзейнасцю якога з'яўляецца арганізацыя і правядзенне выставак і дзелавых мерапрыемстваў. Тут вы можаце дастойна прэзентаваць сваю прадукцыю і паслугі ўвазе айчынных і замежных інвестараў. 

Адрас: г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 14.

Апарт-гатэль «Сямашка»

Апарт-гатэль «Сямашка»

Апарт-гатэль «Сямашка» ў самым цэнтры Гродна. Гатэль складаецца з двух будынкаў, пабудаваных яшчэ ў XIX стагоддзі, адрэстаўраваных у дэталях з выкарыстаннем сучасных тэхналогій і прызнаных гісторыка-культурнай каштоўнасцю горада. Тут вы знойдзеце ўсё неабходнае для правядзення бізнес-мерапрыемства і адпачынку. 

Адрас: г. Гродна, вул. Калючынская, 23.

Многія спартыўныя аб'екты і санаторыі таксама запрашаюць супрацоўнікаў прадпрыемстваў і карпарацый сумясціць карыснае з прыемным. Напрыклад, Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы» і Медыкал&СПА Рэзорт «Альфа Радон». Тут можна не толькі прадуктыўна вырашыць задачы па працы, але і паправіць здароўе дзякуючы спрыяльнаму экалагічнаму атачэнню.

Дзелавы турызм у Беларусі – гэта не толькі спосаб прыняцця бізнес-рашэнняў, але і нагода ўмацаваць карпаратыўны дух і ўзняць настрой калектыву. MICE-турызм дазваляе знайсці кампаньёна і адкрыць новыя магчымасці для свайго бізнесу.