Гэта першы ў Беларусі заказнік, які атрымаў статус аховы Рамсарскага ўгоддзя. Міжнародная Рамсарская канвенцыя ахоўвае водна-балотныя ўгоддзі, дзе жывуць вадаплаўныя птушкі.

Плошча Спораўскага запаведніка складае амаль 20 тыс. гектараў. Яго адміністрацыйны цэнтр знаходзіцца ў вёсцы Высокая Бярозаўскага раёна. Праз ахоўную зону працякае рака Ясельда, у цэнтры заказніка знаходзіцца возера Спораўскае, значную частку тэрыторыі займаюць пойменныя нізінныя балоты. Спораўскія балоты не былі закрануты меліярацыяй, таму тут склаліся спрыяльныя ўмовы для жыцця многіх прадстаўнікоў флоры і фауны, блізкіх да знікнення.

Біялагічны заказнік «Спораўскі»
Біялагічны заказнік «Спораўскі»
Біялагічны заказнік «Спораўскі»
Біялагічны заказнік «Спораўскі»
Біялагічны заказнік «Спораўскі»
Біялагічны заказнік «Спораўскі»

Спораўскі заказнік – ідэальнае месца для бёрдвочынга – назірання за птушкамі. Тут жыве больш за 120 відаў птушак, 32 з якіх унесены ў беларускую Чырвоную кнігу. Сярод іх: малы бугай, аўсянка, чорны бусел, драч, сокал-каршачок, дзяцел беласпінны. Асобна варта вылучыць вяртлявую чаротаўку – невялічкую птушку, якая гняздзіцца выключна на асаковых балотах. У заказніку жыве 9% ад усёй папуляцыі гэтага віду ў свеце. Рэдкаму крылатаму жыхару заказніка прысвечаны асобны экамаршрут «У краі вяртлявай чаротаўкі», даўжынёй тры кіламетры. Ён праходзіць праз бераг Ясельды, нізінныя балоты, паромную пераправу. Па дарозе ўдзельнікі прагулкі могуць паназіраць за птушкамі з назіральнай вежы.

Жывёльны свет Спораўскага заказніка ўключае каля 25 відаў сысуноў. Тут сустракаюцца казулі, алені, гарнастаі, бабры, ваўкі, янотападобныя сабакі, куніцы, чырвонакніжныя барсукі. Раслінны свет ахоўнай зоны ўключае каля 600 відаў сасудзістых раслін, 20 з якіх знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Сярод рэдкіх прадстаўнікоў фауны тут можна адшукаць венерын чаравічак, гайнік іржавы, касач сібірскі, знікаючыя віды архідэй. На Спораўскіх балотах сустракаюцца і рэптыліі: балотная чарапаха, неядавітая змяя мядзянка, звычайны вуж, порсткая яшчарка.

Спораўскі заказнік – выдатнае месца для адпачынку на прыродзе падалей ад гарадскога тлуму. Турыстычная інфраструктура заказніка прапануе наведнікам:

  • розныя тыпы экамаршрутаў: водныя, пешыя, веласіпедныя, змяшаныя;
  • сплавы на байдарках;
  • арніталагічныя туры;
  • пляжны адпачынак на беразе Ясельды;
  • паляванне ці рыбалка;

На тэрыторыі заказніка ёсць канатны гарадок і пляцоўка для гульні ў гарадкі. Тут можна арандаваць альтанкі для адпачынку, прылады для пікніка, спартыўны інвентар.

Біялагічны заказнік «Спораўскі»
Біялагічны заказнік «Спораўскі»
Біялагічны заказнік «Спораўскі»
Біялагічны заказнік «Спораўскі»
Біялагічны заказнік «Спораўскі»
Біялагічны заказнік «Спораўскі»

Штогод напрыканцы лета ў заказніку адбываюцца спаборніцтвы па касьбе на балоце. У рамках фестывалю «Спораўскія сенакосы» ладзяцца канцэрты, майстар-класы, забаўляльныя праграмы для дзяцей і дарослых, турнір па футболе на балоце. 

Калі прыехаць у заказнік у перыяд кальцавання птушак, можна паглядзець на працу вучоных-арнітолагаў, а таксама самім паўдзельнічаць у кальцаванні. Наведванне Спораўскага заказніка будзе ўнікальным турыстычным досведам. Тут можна падсілкавацца энергіяй ад узаемадзеяння з жывой прыродай і атрымаць новыя веды пра біяразнастайнасць нашай краіны.