Азёры знаходзяцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры», які быў заснаваны ў 1995 годзе і займае каля 71,5 тысяч гектараў. Нацыянальны парк выконвае прыродаахоўную, навуковую, рэкрэацыйную, турыстычную і гаспадарчыя віды дзейнасці, у тым ліку вядзенне лясной, паляўнічай, сельскай і рыбнай гаспадаркі. А ў найпрыгажэйшых кутках гэтага азёрнага краю размясціліся чатыры базы адпачынку: «Дрывяты», «Лявошкі», «Золава», «Слабодка» і больш за 60 турыстычных стаянак заказнога і агульнага тыпу.

Браслаўскія азёры яшчэ называюць блакітнымі каралямі Беларусі, у якіх амаль 300 жамчужын, аднолькава прыгожых, хоць і розных па памеры, форме, глыбіні, складзе і празрыстасці. Найбуйнейшымі з іх з'яўляюцца азёры – Дрывяты, Снуды і Струста. 

Азёры знаходзяцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры», які быў заснаваны ў 1995 годзе і займае каля 71,5 тысяч гектараў. Нацыянальны парк выконвае прыродаахоўную, навуковую, рэкрэацыйную, турыстычную і гаспадарчыя віды дзейнасці, у тым ліку вядзенне лясной, паляўнічай, сельскай і рыбнай гаспадаркі. А ў найпрыгажэйшых кутках гэтага азёрнага краю размясціліся чатыры базы адпачынку: «Дрывяты», «Лявошкі», «Золава», «Слабодка» і больш за 60 турыстычных стаянак заказнога і агульнага тыпу. Браслаўскія азёры яшчэ называюць блакітнымі каралямі Беларусі, у якіх амаль 300 жамчужын, аднолькава прыгожых, хоць і розных па памеры, форме, глыбіні, складзе і празрыстасці. Найбуйнейшымі з іх з'яўляюцца азёры – Дрывяты, Снуды і Струста.  З самага высокага пункту Нацыянальнага парка, які называецца гара Маяк, погляду адкрываюцца фантастычныя пейзажы, ад якіх займае дух! Панарама вакол проста ашаламляе! Надзвычайная прыгажосць, чыстае паветра, багацце азёр, рэк і ручаёў – усё гэта робіць парк адным з самых прывабных у краіне. Ды і што можа быць лепш за адпачынак на беразе возера? Восень у раёне Браслаўскіх азёр, нават не будучы такой гарачай парой, як лета, мае сваіх прыхільнікаў, многія з якіх ужо сталі заўсёднікамі тутэйшых месцаў.  Давайце паглядзім, як можна правесці час на Браслаўскіх азёрах увосень. Гэта, вядома, туры выходнага дня з наведваннем асноўных славутасцяў краю. Рамантычны weekend на базах адпачынку – гэта адпачынак для тых, хто марыць уцячы ад гарадской мітусні, шуму і правесці выходныя ў атачэнні чароўнай прыроды на беразе прыгожага возера ў кампаніі любімага чалавека.  Экскурсійныя прагулкі на карабліках па азёрах Дрывяты, Струста, Снуды.  Разнастайныя веласіпедныя маршруты, распрацаваныя пад любую фізічную падрыхтоўку, працягласцю ад 2,5 да 60 кіламетраў, даюць унікальную магчымасць адначасова атрымаць асалоду і ад прыгажосці прыроды і паназіраць за жывёламі ў натуральным асяроддзі іх пасялення. Дарэчы, на падкормачных пляцоўках сілкуюцца зубры, ласі, алені, казулі – у вас ёсць выдатны шанец зрабіць незабыўныя фота.  Для аматараў сплаваў на байдарках распрацаваны захапляльныя водныя маршруты працягласцю ад 21 да 95 кіламетраў. Экскурсія па сафары-парку на квадрацыклах надоўга запомніцца не толькі дзецям, але і дарослым.  Турыстычныя базы Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры» арганізоўваюць рыбалку, на якой вы сапраўды адчуеце сапраўднае рыбацкае шчасце, займальныя паляўнічыя туры, з магчымасцю абзавесціся трафеямі. Акрамя таго ёсць паслугі пракату лодак і катамаранаў, катэраў, байдарак, ровараў, абсталявання для паходаў і многае іншае. Тут вы знойдзеце ўсё неабходнае для выдатнага адпачынку на прыродзе! Такая шыкоўная некранутая прырода спрыяе поўнай перазагрузцы, вяртаючы чалавека сабе. Прыязджайце на азёры не толькі палюбавацца, але і паплаваць, павеславаць, пастаяць пад ветразем, павудзіць рыбу і проста адпачыць ля вогнішча пад гукі гітары і ашаламляльны пах юшкі і шашлыкоў. Столькі важных і прыемных спраў можна зрабіць на Браслаўскіх азёрах увосень!

З самага высокага пункту Нацыянальнага парка, які называецца гара Маяк, погляду адкрываюцца фантастычныя пейзажы, ад якіх займае дух! Панарама вакол проста ашаламляе!

Надзвычайная прыгажосць, чыстае паветра, багацце азёр, рэк і ручаёў – усё гэта робіць парк адным з самых прывабных у краіне. Ды і што можа быць лепш за адпачынак на беразе возера?

Восень у раёне Браслаўскіх азёр, нават не будучы такой гарачай парой, як лета, мае сваіх прыхільнікаў, многія з якіх ужо сталі заўсёднікамі тутэйшых месцаў. 

Браслаўскія азёры ўвосень

Давайце паглядзім, як можна правесці час на Браслаўскіх азёрах увосень.

Гэта, вядома, туры выходнага дня з наведваннем асноўных славутасцяў краю.

Рамантычны weekend на базах адпачынку – гэта адпачынак для тых, хто марыць уцячы ад гарадской мітусні, шуму і правесці выходныя ў атачэнні чароўнай прыроды на беразе прыгожага возера ў кампаніі любімага чалавека. 

Экскурсійныя прагулкі на карабліках па азёрах Дрывяты, Струста, Снуды. 

Браслаўскія азёры ўвосень

Разнастайныя веласіпедныя маршруты, распрацаваныя пад любую фізічную падрыхтоўку, працягласцю ад 2,5 да 60 кіламетраў, даюць унікальную магчымасць адначасова атрымаць асалоду і ад прыгажосці прыроды і паназіраць за жывёламі ў натуральным асяроддзі іх пасялення. Дарэчы, на падкормачных пляцоўках сілкуюцца зубры, ласі, алені, казулі – у вас ёсць выдатны шанец зрабіць незабыўныя фота. 

Для аматараў сплаваў на байдарках распрацаваны захапляльныя водныя маршруты працягласцю ад 21 да 95 кіламетраў.

Экскурсія па сафары-парку на квадрацыклах надоўга запомніцца не толькі дзецям, але і дарослым. 

Браслаўскія азёры ўвосень

Турыстычныя базы Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры» арганізоўваюць рыбалку, на якой вы сапраўды адчуеце сапраўднае рыбацкае шчасце, займальныя паляўнічыя туры, з магчымасцю абзавесціся трафеямі. Акрамя таго ёсць паслугі пракату лодак і катамаранаў, катэраў, байдарак, ровараў, абсталявання для паходаў і многае іншае. Тут вы знойдзеце ўсё неабходнае для выдатнага адпачынку на прыродзе!

Такая шыкоўная некранутая прырода спрыяе поўнай перазагрузцы, вяртаючы чалавека сабе. Прыязджайце на азёры не толькі палюбавацца, але і паплаваць, павеславаць, пастаяць пад ветразем, павудзіць рыбу і проста адпачыць ля вогнішча пад гукі гітары і ашаламляльны пах юшкі і шашлыкоў. Столькі важных і прыемных спраў можна зрабіць на Браслаўскіх азёрах увосень!