Пасля пацяплення клімату на месцы таяння ледавіка ўтварыўся ўнікальны ўзгорысты ландшафт і сфарміравалася сістэма прыродных прэсных вадаёмаў.

У 1995 годзе на Браслаўшчыне быў заснаваны нацыянальны парк, у склад якога ўвайшла паўднёвая частка Браслаўскага раёна. Мэта стварэння парку – захаванне прыродных ландшафтаў, водных рэсурсаў і біяразнастайнасці Беларускага Паазер’я. Яго ядро складаюць самыя вялікія азёры рэгіёна: Дрывяты, Снуды, Струста, Недрава, Неспіш. Навуковы і адміністрацыйны цэнтр парка знаходзіцца ў горадзе Браслаў. Усяго нацыянальны парк налічвае каля 300 азёр. Усе яны адрозніваюцца канфігурацыяй, глыбінёй, памерам, характарам берагоў, складам вады, разнастайнасцю жывёльнага і расліннага свету.

Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»
Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»
Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»
Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»
Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»
Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»

Акрамя азёр і лясоў на тэрыторыі нацыянальнага парку агульнай плошчай больш за 70 тысяч гектараў размешчаны балоты, лугі, тарфянікі. Тут можна знайсці старажытныя валуны, якія засталіся пасля адступлення ледавіка, рэдкія віды раслін і дрэў, археалагічныя помнікі: курганы, гарадзішчы, культавыя будынкі. Сярод лясных жыхароў нацыянальнага парку сустракаюцца рэдкія прадстаўнікі фауны: чорныя буслы, бурыя мядзведзі, барсукі, лебедзі-шыпуны, рысі. У водах Браслаўшчыны водзіцца больш за 30 відаў рыб, сярод азёрных жыхароў сустракаюцца рэліктавыя беспазваночныя, наяўнасць якіх сведчыць пра выключную чысціню вады.

Турызм на Браслаўскіх азёрах

Турызм у рэгіёне пачаў развівацца яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя, калі Браслаўшчына ўваходзіла ў склад Польскай дзяржавы. У пачатку 30-х гадоў тут былі адкрыты базы адпачынку, функцыянавалі яхт-клубы, праводзіліся спартыўныя і парусныя спаборніцтвы, усемагчымыя святочныя мерапрыемствы. Развіццё турыстычнай галіны парушыла Другая сусветная вайна, цягам якой была разбурана ўся створаная інфраструктура.

Цяпер нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод аматараў актыўнага адпачынку і экатурызму. Свежае паветра, напоўненае сасновым водарам, чыстыя азёры, маляўнічая прырода прывабліваюць як беларускіх турыстаў, так і гасцей з блізкага і далёкага замежжа. У падарожнікаў ёсць вялікі выбар лакацый, дзе можна спыніцца для адпачынку:

  • гасцініцы;
  • палатачныя лагеры;
  • гасцявыя дамы;
  • аграсядзібы;
  • санаторыі;
  • базы адпачынку.

Забавы і актыўнасці, якія прапануе турыстам інфраструктура нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры»:

  • пешыя і веласіпедныя прагулкі па экасцежках «Парк Бельмонт» ці «Слабодкаўская озавая града»;
  • сплавы на байдарках;
  • сафары-парк з дзікімі звярамі;
  • аглядныя экскурсіі – у парку ёсць прыродныя аглядныя пункты – напрыклад, гара Маяк, і адмыслова пабудаваныя вежы, з якіх адкрываецца захапляльная панарама лясоў і азёр;
  • паляванне і рыбалка – ліцэнзію можна набыць на тэрыторыі парку;
  • пляжны адпачынак;
  • назіранне за птушкамі і жывёламі ў натуральным для іх месцы пражывання;
  • водныя прагулкі на лодках або катамаранах.

Спартыўны інвентар, неабходны рыштунак і абсталяванне для адпачынку можна ўзяць у арэнду.

Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»
Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»
Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»
Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»
Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»
Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»
Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»
Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»

Турысты, якія цікавяцца культурна-гістарычнай спадчынай нашай краіны, ацэняць архітэктурныя помнікі Браслаўскага раёна:

  • бялюткі Касцёл Божага Провіду ў вёсцы Слабодка, пабудаваны ў першыя гады ХХ стагоддзя;
  • Свята-Успенскую царкву XIX стагоддзя;
  • Свята-Панцеляймонаўскі жаночы манастыр, які знаходзіцца недалёка ад Замкавай гары;
  • неараманскі касцёл Нараджэння Дзевы Марыі XIX стагоддзя, дзе можна паслухаць канцэрты арганнай музыкі.

У самым Браславе працуюць музеі, кавярні і рэстараны, сувенірныя крамы, начны клуб. У горадзе праводзяцца вялікія музычныя і гістарычныя фестывалі: «Меч Брачыслава», «Браслаўскія зарніцы», летні open-air «Viva Braslav».

Для падарожжаў па азёрным краі можна распрацаваць маршрут самастойна або звярнуцца па гатовыя туры ў турыстычнае агенцтва. Сталіца мае рэгулярную транспартную сувязь з Браславам. З Мінска сюды штодня ходзяць аўтобусы і маршруткі. Калі дабірацца да Браслаўскіх азёр цягніком, трэба выйсці на станцыі Друя, а далей працягнуць шлях на аўтобусе ці маршрутным таксі.