Ён быў спраектаваны па ініцыятыве Уладзіслава Друцкага-Любецкага – прадстаўніка шляхецкага роду, уладальніка Шчучына з пачатку XIX стагоддзя. Аўтарам праекта быў віленскі архітэктар Тадэвуш Раствароўскі. Узвядзенне палаца ў стылі неакласіцызму распачалося ў 90-х гадах XIX стагоддзя, але будаўніцтва працягвалася вельмі доўга з прычыны хваробы гаспадара. Нават пры жыцці сына Уладзіслава Друцкага Любецкага Яна праца не была завершана.

Шчучынская рэзідэнцыя Друцкіх-Любецкіх мае шмат агульных асаблівасцей з Малым Трыянонам – невялікім зграбным павільёнам, пабудаваным на тэрыторыі Версаля. Як і версальскі Трыянон, палац у Шчучыне пабудаваны на высокім цокалі і мае сіметрычную кампазіцыю. Да асноўнага ўваходу вядзе вялікая шырокая парадная, вокны дэкараваныя прафіліраванымі карнізамі, цэнтральная частка будынка ўпрыгожана мансардай з калонамі. З іншага боку таксама ёсць уваход, аздоблены чатырохкалонным порцікам.

Палац Друцкіх-Любецкіх ў Шчучыне
Палац Друцкіх-Любецкіх ў Шчучыне
Палац Друцкіх-Любецкіх ў Шчучыне
Палац Друцкіх-Любецкіх ў Шчучыне
Палац Друцкіх-Любецкіх ў Шчучыне
Палац Друцкіх-Любецкіх ў Шчучыне

Інтэр'еры шчучынскага палаца былі абстаўлены багата і з добрым густам: шыкоўная мэбля, абцягнутая скурай і італьянскімі тканінамі, столі, упрыгожаныя венецыянскімі жырандолямі, сцены, дэкараваныя ювелірнай разьбой. Карціны і сямейныя партрэты, грацыёзныя мармуровыя скульптуры, музычныя інструменты дапаўнялі ўнутранае аздабленне.

Затрымка будаўнічых работ мела адразу некалькі прычын: нястача фінансавых сродкаў, Першая сусветная вайна і далей – час няпэўнасці і разбурэнняў.

У 1939 годзе апошні гаспадар маёнтка Ян Друцкі-Любецкі назаўсёды пакінуў Шчучын, вывез усю маёмасць і сямейныя каштоўнасці.

Падчас Другой сусветнай вайны ў маёнтку дзейнічаў нямецкі шпіталь, таму будынак зусім не быў пашкоджаны. Пасля вайны ў сядзібе Друцкіх-Любецкіх знаходзіўся Дом афіцэраў.

Палац Друцкіх-Любецкіх ў Шчучыне
Палац Друцкіх-Любецкіх ў Шчучыне
Палац Друцкіх-Любецкіх ў Шчучыне
Палац Друцкіх-Любецкіх ў Шчучыне
Палац Друцкіх-Любецкіх ў Шчучыне
Палац Друцкіх-Любецкіх ў Шчучыне

У пачатку 2000-х гадоў было прынята рашэнне аднавіць шчучынскі помнік архітэктуры. Аднаўленчыя работы занялі каля 15 гадоў і ў 2015 годзе абноўленая сямейная рэзідэнцыя Друцкіх-Любецкіх адчыніла дзверы для жыхароў і гасцей горада.

Цяпер у будынку размешчаны гарадскі Палац творчасці дзяцей і моладзі і музейныя экспазіцыі, прысвечаныя гісторыі Шчучына і роду Друцкіх-Любецкіх. Інтэр'ер будынка быў адноўлены па фотаздымках. Гістарычная атмасфера перададзена праз арыгінальныя элементы аздаблення, копіі карцін і прадметаў мэблі, даўніх музычных інструментаў.

У палацы рэгулярна адбываюцца канцэрты, сучасныя балі, майстар-класы ды іншыя культурныя мерапрыемствы. Для наведнікаў праводзяцца экскурсіі, якія дазваляюць бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй горада і адчуць настрой эпохі мяжы XIX-ХХ стагоддзяў.