Сула

Парк гісторыі «Сула» – гэта ўнікальнае месца ў Беларусі, дзе кожны можа падарожнічаць у часе. Тут вы даведаецеся гісторыю сваёй краіны ў розныя стагоддзі. Гэтаму комплексу няма аналагаў, менавіта тут вы з сям'ёй можаце праплыць на караблі вікінгаў, зазірнуць у Музей хлеба і сыру, пабываць на стаянцы першабытных людзей…

Сула

Дзецям будзе цікава пакатацца на брычцы ці прайсці стараславянскі абрад ачышчэння агнём. Каваль будзе рады дапамагчы дзецям зрабіць сабе амулет на памяць, а за дадатковую плату можна нават застацца на ноч у гасцявых дамах ці гатэлі, інтэр'ер якіх цалкам адпавядае гістарычнаму стылю ўсяго комплексу. Тут вы і адпачняце, і пашырыце свой кругагляд, і атрымаеце асалоду ад шыкоўных краявідаў! Увогуле, рэкамендуем вам правесці свой уікэнд з сям'ёй у парку-музеі «Сула».

Белавежская пушча

Мара кожнага дзіцяці – пазнаёміцца з Дзедам Марозам. А ні для каго не сакрэт, што сапраўднага Дзядулю можна ўбачыць у Белавежскай пушчы. Упэўненыя, наведванне рэзідэнцыі Дзеда Марозу страшэнна ўзрадуе вашых маленькіх падарожнікаў, прымусіць паверыць у цуд і акуне іх у казку. У Нацыянальным парку «Белавежская пушча» заўсёды рады гасцям.

Белавежская пушча

Тут вельмі развіта інфраструктура для таго, каб вы маглі адпачыць і правесці свой час найлепшым чынам: можна наведаць басейн ці ўзяць напракат ровар, прагуляцца па розных турыстычных сцежках і наведаць некалькі цікавых музеяў. Таксама не варта забываць, што «Белавежская пушча» з'яўляецца адным з найстаражытнейшых лясоў на тэрыторыі Еўропы і па сумяшчальніцтве домам для шматлікіх жывёл. Дзікі, алені і, вядома ж, зубры спакойна ядуць з рук маленькіх цікаўных наведвальнікаў.

Заапарк у Гродна

Гэта найвялікшы заапарк у Беларусі, які быў заснаваны яшчэ ў 1927 годзе. У заапарку плошчай 5 гектараў жывуць самыя разнастайныя жывёлы, паглядзець на якіх будзе цікава не толькі дзецям, але і дарослым.

Заапарк у Гродна

Прасторныя вальеры, вялікі тэрарыум, заакрама, кафэ і рэстараны, атракцыёны для дзяцей – усё гэта можна ўбачыць у гэтым месцы. Заапарк – адна з самых папулярных цікавостак найпрыгажэйшага горада Гродна. Насельнікамі парка з'яўляюцца леапард, пума, рысь, альпакі, арлы, небяспечныя павукі і бяскрыўдныя поні. Будзеце ў Гродна – абавязкова зазірніце ў гэта месца. Вашы дзеці будуць у захапленні, ды й вы атрымаеце мора прыемных уражанняў!

 «Млын» і музей міфалогіі і лесу

Гэта музеі Заслаўя. «Млын» – этнаграфічны музей, экспазіцыя якога ўключае паравы млын, кузню, свіран і дом. Юным падарожнікам будзе цікава агледзець старыя дамы, даведацца, як жылі іх прапрадзеды. А галоўнае, што да ўсяго можна дакранацца, заходзіць усярэдзіну.

«Млын» і музей міфалогіі і лесу

Музей міфалогіі і лесу таксама здолее здзівіць гасцей, тым больш сам музей размешчаны ў вельмі маляўнічым месцы, на ўскрайку лесу. Вы ўбачыце цудоўныя фігуры персанажаў беларускай міфалогіі, акуняцеся ў атмасферу чагосьці таямнічага і нязведанага…

Падарожжы ніколі не нашкодзяць цікаўным даследчыкам. Развівайце іх кругагляд, паказвайце ім славутасці сваёй краіны, дарыце ім станоўчыя эмоцыі і падарожнічайце разам – бо нішто так не аб'ядноўвае, як баўленне часу разам!