Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь

Адным з самых класных месцаў для правядзення бізнес-форумаў лічыцца Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь.

Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь

Унутры ёсць рэстаран, канферэнц-зала на 450 пасадачных месцаў, інтэрнэт-цэнтр, авальная зала. Бібліятэка абсталявана сучаснай тэхнікай і ўсім неабходным для правядзення дзелавых сустрэч. Пагатоў тут ужо не раз праводзіліся такія мерапрыемствы, арганізацыя якіх была на найвышэйшым узроўні. Прыемным бонусам з'яўляецца назіральная пляцоўка на даху “дыяменту”. Від на сталіцу Беларусі тут ашаламляльны!

Гасцінічны комплекс «Прэзідэнт-Гатэль»

«Прэзідэнт-Гатэль» уяўляе сабой новую гасцініцу, якая можа пахваліцца асартыментам пранаваных паслуг. Назва гатэля кажа сама за сябе. Тут вам прапануюць высокі ўзровень гасцінічнага сэрвісу.

Гасцінічны комплекс «Прэзідэнт-Гатэль»

У гатэля бездакорная рэпутацыя: пяцізоркавая гасцініца апраўдвае ўсе чаканні гасцей. «Прэзідэнт-Гатэль» арыентаваны на прыём гасцей розных катэгорый і гатовы прапанаваць усё неабходнае. Напрыклад, для дзелавых турыстаў тут прапануюць 14 канферэнц-залаў агульнай змяшчальнасцю 1300 чалавек і вялікі спіс дадатковых паслуг. Гасцінічны комплекс знаходзіцца ў дзелавым і гістарычным цэнтры горада, у крокавай даступнасці размешчана шмат славутасцей нашай сталіцы.

Гасцініца «Беларусь»

Гэты гатэль лічыцца адным з самых вядомых у Мінску. Ён знаходзіцца ў сэрцы сталіцы на беразе ракі Свіслач, адкуль адкрываецца неверагодны від. Гасцініца «Беларусь» мае сучасныя пляцоўкі для правядзення перамоў або дзелавых сустрэч. Камфортныя канферэнц-залы аснашчаны найлепшым абсталяваннем для Вашых яркіх выступаў. Да таго ж гасцінічны сэрвіс можа арганізаваць для Вас бізнес-ланч, вячэру ці фуршэт. Усмешлівыя супрацоўнікі заўсёды гатовы аказаць дапамогу ў арганізацыі любых Вашых мерапрыемстваў.

Hotel Victoria and Victoria&SPA Hotels

Сетка гатэляў «Вікторыя» − гэта найбуйнейшая сетка гатэляў у Беларусі па правядзенні MICE-мерапрыемстваў. Гэтыя гатэлі размешчаны ў цэнтры горада. Для дзелавога турыста яны пасуюць як найлепш, бо тут ёсць 7 канферэнц-залаў і кангрэс-хол на 300 чалавек.

Hotel Victoria and Victoria&SPA Hotels

Адміністрацыя гатэля запэўнівае, што яны гатовы правесці мерапрыемствы любога ўзроўню. Рэстараны гасцінічнага комплексу прапануюць стравы розных кухняў, госці гатэля заўсёды ў захапленні ад спа-паслуг дадзенай сеткі гатэляў.

Minsk Marriott Hotel

Гэты гатэль размешчаны ў цэнтры Мінска і па праве лічыцца аздабленнем нашай сталіцы. Госці Marriott Hotel у захапленні ад яго высокага ўзроўню сэрвісу. Калі вырашыце арганізаваць мерапрыемства, то Вы, безумоўна, ацэніце камфортныя і прасторныя памяшканні гатэля. Высокакваліфікаваныя супрацоўнікі дапамогуць Вам з ажыццяўленнем задуманага і арганізуюць усё, што Вы пажадаеце. Да таго ж у гатэлі выдатны рэстаран з разнастайным меню і вельмі добрай кухняй.

Minsk Marriott Hotel

Ваша дзелавая паездка ў Беларусь можа стаць яшчэ лепшай, калі сумясціць карыснае з прыемным. Наведайце культурныя славутасці нашай краіны, з’ездзіце на экскурсію ці проста выпіце кубачак смачнай кавы разам з калегамі. Дзелавы турызм − гэта не толькі спосаб наладзіць дзелавыя сувязі, але і спосаб пашырэння кругагляду. Спадзяёмся, што наш артыкул дапамог Вам у выбары камфортнага месца для правядзення Вашых бізнес-сустрэч!