Дзяржаўныя святы Беларусі

Згодна з Указам Прэзідэнта Беларусі ад 26 сакавіка 1998 года ў нашай краіне ёсць шэраг дзяржаўных свят, якія маюць для яе асаблівае значэнне: гістарычнае, грамадскае, палітычнае. Усяго такіх свят пяць. I кожнае з іх паўплывала на фарміраванне нашай дзяржавы:

9 мая – Дзень Перамогі (дзяржаўны выхадны);

15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь;

2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі;

другая нядзеля мая – Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь;

3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (дзяржаўны выхадны).

У гэтыя дні заўсёды ўзнімаецца беларускі сцяг.

й

3 ліпеня ў Беларусі адзначаецца Дзень Незалежнасці. Менавіта 3 ліпеня 1944 года сіламі саюзнікаў Мінск быў вызвалены ад немцаў. Яшчэ раніцай святкаванне пачынаецца з урачыстага парада, які праходзіць у цэнтры беларускай сталіцы (праспект Пераможцаў). У першую чаргу парад ушаноўвае як загінулых, так і ветэранаў вайны. А таксама дэманструе дасягненні сучаснай Беларусі ў розных сферах.

Пасля параду пачынаюцца масавыя народныя гулянні. На тэрыторыі ўсёй краіны праходзяць канцэрты, кірмашы, выстаўкі, а таксама разнастайныя забаўляльныя мерапрыемствы. А ўвечары ля стэлы «Мінск – горад-герой» гучыць яркі салют, якім і завяршаецца гэта святочное мерапрыемства.

й

Не менш важным для гісторыі нашай краіны з'яўляецца свята 9 мая – Дзень Перамогі. Наогул, беларусам перамога ў Вялікай Айчыннай вайне далася асабліва цяжка: Беларусі была нанесена каласальная матэрыяльная, эканамічная і культурная шкода. Але самае страшнае: вайна забрала кожнага трэцяга жыхара нашай краіны. 9 мая па ўсёй Беларусі праходзяць урачыстыя шэсці, дзе ўшаноўваюцца ветэраны, якія дажылі да нашых дзён. Таксама праходзяць ускладанні кветак да мемарыялаў памяці, акцыя «Бессмяротны полк», ваенна-гістарычныя рэканструкцыі, робяць вялікія святочныя кірмашы, палявыя кухні, ідуць канцэрты з абавязковым выкананнем шчырых кампазіцый тых гадоў.

1

Штогод у другую нядзелю мая ў нашай дзяржаве адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Гэтыя сімвалы з'яўляюцца вельмі важнымі для любой дзяржавы. Беларусь не стала выключэннем. У 1995 былі прыняты новы герб, гімн, сцяг. Важнай з'яўляецца таксама і Канстытуцыя. Менавіта ў Канстытуцыі прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна, а таксама выбарчая сістэма і дзяржаўны лад. Канстытуцыя – самы важны дакумент кожнай сучаснай дзяржавы. Дзень Канстытуцыі святкуюць з 1994 года 15 сакавіка.

2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У 1996 годзе два Прэзідэнты, выказваючы волю сваіх народаў, падпісалі Дагавор аб Саюзе нашых дзяржаў. Гэта азначала, што нашы дзяржавы ўзялі курс на глыбокую інтэграцыю, заснаваную на імкненні жыць і дзейнічаць разам на аснове сяброўства і даверу, бо нашы нацыі – брацкія, якія шмат праз што прайшлі разам.