Вялікія нацыянальныя запаведнікі і лясныя масівы з багатай фаунай робяць Беларусь выдатным месцам для аматараў палявання з блізкага і далёкага замежжа. Аматараў гэтага віду адпачынку прывабліваюць простыя і празрыстыя правілы палявання, дэмакратычныя кошты і прыродныя багацці краіны.

У Беларусі можна паляваць на 53 віды сысуноў і 31 від птушак. Сярод іх: воўк, лісіца, норка, лось, казуля, заяц, куніца, качка, цецярук, перапёлка, фазан, слонка, андатра, вавёрка, янотападобны сабака, дзік, алень і іншыя. Тут таксама дазволена паляванне на зуброў, але паляваць можна толькі на асобін з рэзервовага генафонду і па адзінкавым дазволе. Найбольш запатрабаваныя жывёлы – дзік, воўк, лось, казуля. Сярод птушак аматары палявання аддаюць перавагу курапаткам, цецерукам, качкам.

Паляўнічы турызм у Беларусі
Паляўнічы турызм у Беларусі
Паляўнічы турызм у Беларусі
Паляўнічы турызм у Беларусі
Паляўнічы турызм у Беларусі
Паляўнічы турызм у Беларусі

Арганізацыяй паляўнічых тураў займаюцца розныя кампаніі, якія бяруць на сябе ў тым ліку дапамогу з афармленнем неабходных дазвольных дакументаў і віз для замежнікаў. Кошт такіх тураў залежыць ад тыпу палявання, віду жывёл і абраных паслуг: пражыванне, трансфер, харчаванне, выраб трафеяў, арэнда паляўнічых стрэльбаў і іншае. Замовіць паляванне можна і непасрэдна ў паляўнічай гаспадарцы. Такія гаспадаркі могуць арганізаваць для турыстаў любыя віды палявання: загоннае, хадавое, з вышкі, на роў, з флажкамі, з падвабліваннем. У такіх прыродных комплексах ёсць усё неабходнае для прадуктыўнага палявання– вышкі, вальеры, капканы і пасткі, паляўнічыя лукі і арбалеты. У працэсе палявання турыстаў суправаджаюць дасведчаныя егеры.

Што трэба ведаць пра паляванне ў Беларусі?

  1. Правілы палявання ў краіне строга рэгламентаваны. За іх парушэнне прадугледжана накладанне штрафу.
  2. У рэспубліцы дзейнічаюць часовыя і сезонныя абмежаванні на паляванне, а таксама існуюць тэрыторыі, дзе здабыча звера забаронена.
  3. Каб паляваць, замежнік павінен мець пры сабе:
  • дазвол на захаванне і нашэнне паляўнічай стрэльбы, выдадзены ў краіне пражывання;
  • дазвольныя дакументы на ўвоз/вываз стрэльбы і прыпасаў, выдадзеныя органамі ўнутраных спраў РБ;
  • пуцёўку або спецыяльны дазвол на паляванне;
  • афіцыйны дазвол, які дапускае нашэнне, захоўванне і выкарыстанне паляўнічай зброі і адпаведных прыпасаў – у выпадку, калі стрэльба перадаецца замежніку ў часовае карыстанне.

Дзе паляваць?

У краіне існуе каля 250 паляўнічых гаспадарак, дзе прапануецца не толькі паляванне, але і арганізацыя вольнага часу. Паляванне можна спалучаць з іншымі відамі адпачынку: рыбалкай, лазняй, катаннем на квадрацыклах, більярдам, барбекю, экскурсіямі.

Паляўнічы турызм у Беларусі
Паляўнічы турызм у Беларусі
Паляўнічы турызм у Беларусі
Паляўнічы турызм у Беларусі
Паляўнічы турызм у Беларусі
Паляўнічы турызм у Беларусі

Найбольш папулярныя лакацыі для паляўнічага турызму:

  1. Нацыянальны парк "Браслаўскія азёры" - тут для паляўнічых адведзена больш за 26 гектараў угоддзяў, паляванне на птушак і звяроў дазволена амаль увесь год. Тут аказваюць поўны комплекс паслуг па арганізацыі адпачынку.
  2. Паляўнічая гаспадарка “Белая сцяжына", размешчаная ў Гродзенскай вобласці. Тут можна ўвесь год паляваць на аленяў, казуль, ласёў, дзікоў, птушак. Госці гаспадаркі могуць размясціцца ў паляўнічым доме, дзе ёсць паркоўка, лазня, більярд, адкрыты басейн.
  3. Бярэзінскі біясферны запаведнік, размешчаны на поўначы краіны. Частку запаведніка арандуе паляўнічая гаспадарка "Барсукі". Тут можна паляваць, лавіць рыбу і адпачываць у гасцявых доміках.
  4. Заказнік рэспубліканскага значэння "Сялява", размешчаны ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Тут можна паляваць на казулю, цецерука, лася, слонку, дзіка. Турысты могуць замовіць пражыванне ва ўтульных двухмясцовых нумарах з усімі выгодамі, а таксама дадатковыя паслугі - пракат лодак, катамаранаў, рыбалоўнага рыштунку.
  5. Паляўнічая гаспадарка "Белы бор" - знаходзіцца ў Мінскай вобласці, у 80 кіламетрах ад сталіцы. Тут цэлы год можна здабываць аленя, ваўка, лася, вадаплаўных і балотных птушак.
  6. Паляўнічая гаспадарка "Лебядзінае", размешчаная на тэрыторыі Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Сюды ў першую чаргу прыязджаюць каб паляваць на птушак: качак, слонак, качараў. Але тут жывуць таксама дзікі, ласі, пушныя звяры.
  7. Паляўнічая гаспадарка "Чырвоны бор" - знаходзіцца ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці. Прыродны комплекс прапануе наведнікам трафейнае і вальернае паляванне, а таксама пражыванне, экскурсіі, спортынг ды іншыя актыўныя віды адпачынку.
  8. Нацыянальны парк "Белавежская пушча" - у глухім лесе створаны ідэальныя прыродныя ўмовы для жыцця і размнажэння дзічыны, таму паляўнічы абавязкова атрымае тут здабычу. Паляўнічая гаспадарка, якая функцыянуе на тэрыторыі запаведніка, прапануе турыстам паляванне на казулю, лася, куніцу, аленя, дзіка.

Беларуская прырода, нацыянальная гасціннасць і развітая інфраструктура паляўнічых гаспадарак прадастаўляе ўсе ўмовы для камфортнага адпачынку і захапляльнага паляўнічага турызму.