Зладзіць фотасесію ў прыгожых месцах

Каб разнастаіць летні адпачынак мы прапануем вам зладзіць фотасесію ў месцах, якія займаюць дух. Фатаграфіі – гэта памяць пра час і месца, якія значаць для вас нешта асаблівае. Дарэчы, ёсць пару месцейкаў, дзе ніхто б не адмовіўся папазіраваць. Напрыклад, Цэнтральны батанічны сад. Тут прыгожа ў любую пару года, але асабліва ўлетку. У батанічным садзе духмяна пахнуць кветкі, спяваюць птушкі, і наогул уся атмасфера спрыяе таму, каб расслабіцца і атрымаць асалоду ад моманту. Класныя кадры можна зрабіць на дагледжаных алеях, у аранжарэі, на беразе става… А яшчэ ў батанічным садзе досыць часта праводзяцца розныя забаўляльныя мерапрыемствы для наведвальнікаў. Пазнаёміцца з імі вы зможаце на афіцыйным сайце. 

Таксама мы рэкамендуем вам наведаць Нацыянальны мастацкі музей. Цяпер фатаграфіі ў музеях – гэта не толькі трэнд, але і магчымасць бліжэй пазнаёміцца з выбітнымі працамі мастакоў, скульптараў і дэкаратараў. Сам будынак Мастацкага музея штодня прыцягвае аматараў фатаграфіі. Велічныя калоны, парадныя дзверы і сама архітэктура будынка не могуць не натхняць. Чаго толькі варта прагуляцца па музеі і паглядзець велізарную экспазіцыю!

Адправіцца ў паход

Што можа быць рамантычней за паход? Зліцца з прыродай, памедытаваць і адпачыць ад гарадской мітусні. Наша краіна можа ганарыцца маляўнічасцю сваёй прыроды. Візітоўкай Беларусі называюць Браслаўскія азёры. Тут шмат актыўнасцяў: можна пакатацца на яхце, катамаране, проста пакупацца ў найчысцейшай вадзе ці прагуляцца па сцяжынках, з якіх адкрываюцца дзівосныя краявіды. 

Адправіцца ў паход

Аўтакемпінг «Нарач» – выдатнае месца, дзе можна рабіць літаральна ўсё: рыбачыць, збіраць ягаду, назіраць за вавёрачкамі і птушкамі. А яшчэ тут ёсць разеткі, абсталяваныя прыбіральні, вада. Камфортны адпачынак дакладна забяспечаны!

Скокнуць з парашутам

Так, мабыць, калі вам хочацца, каб выходныя запомніліся надоўга, то гэта актыўнасць – найлепшае рашэнне. Мінскі аэраклуб «ДТСААФ» рады даць вам такую магчымасць. Напамінаем, што запісвацца трэба загадзя, таму што аматараў вострых адчуванняў можа аказацца дастаткова шмат. 

Скокнуць з парашутам

Конныя прагулкі

Такая забава дакладна зніме стрэс і дапаможа расслабіцца. Прагулкі на конях падыходзяць для ўсёй сям'і.

Конныя прагулкі

Звычайна маршруты праходзяць праз лес ці ўздоўж возера, як напрыклад, у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі ў Ратамцы. 

Сплаў на байдарках

Сплавы на байдарках набіраюць усё большую папулярнасць, і гэта не дзіўна! Адрэналін, які атрымліваюць турысты, не параўнальны ні з адным пачуццём. Зараз шмат кампаній, якія спецыялізуюцца на сплавах. Сплавы праходзяць па рэках Іслач, Вілія, Нарачанка і многіх іншых. Паверце, што назіраць за прыродай з вады нашмат цікавей!

Сплаў на байдарках

Ёсць шмат іншых месцаў, дзе вы зможаце класна правесці выходныя. Ідэй, як гэта можна зрабіць – маса! Не сядзіце дома, падарожнічайце, бярыце ад жыцця ўсё, адчувайце асалоду ад моманту і адчувайце сябе не на ўсе 100, а на 200 адсоткаў!