Працягваецца месяц дзелавога турызму!

А вы ведалі, што ў пераліку асноўных мерапрыемстваў знаходзяцца азнаямленчыя туры?

Дзелавы турызм – ключавы для развіцця гарадоў і краін, прыцягвае прадстаўнікоў розных галін, стварае новыя магчымасці для бізнесу і сеткавых сувязей. Нездарма на Міжнароднай выставе-кірмашы турысцкіх паслуг "АДПАЧЫНАК-2024" працавала асобная секцыі па дзелавым турызме з удзелам прадстаўнікоў турыстычнай сферы Беларусі і Расіі.

Значэнне і роля дзелавога турызму Рэспублікі Беларусь прадстаўлены ў рамках анлайн-семінара "MICE-менеджмент для пошуку дзелавога партнёра ў СНД", Санкт-Пецярбургскага дзелавога турыстычнага форуму "Паўночная Пальміра", беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму, Форуму турыстычных тэхналогій Сочы.

Тым не менш, перавагі арганізацыі міжнародных бізнес-сустрэч, канферэнцый і семінараў відавочныя:
  • Эканамічныя выгады: удзельнікі дзелавых мерапрыемстваў трацяць грошы на пражыванне, харчаванне, транспарт і забавы;
  • Прасоўванне мясцовага бізнесу: пашыраюцца магчымасці і перспектывы развіцця для мясцовых кампаній і арганізацый;
  • Сеткавыя магчымасці і дзелавыя сувязі: бізнес-мерапрыемствы збіраюць прадстаўнікоў розных галін і экспертаў з усяго свету. 

У 2023 годзе ў Беларусі праведзена больш за 10 азнаямленчых тураў для прадстаўнікоў:

  • Расійскага саюза туріндустрыі;
  • Рэспублікі Башкартастан;
  • Рэспублікі Карэлія;
  • Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі-Югра;
  • расійскай тэлекампаніі "Віва Віта Фільм";
  • г. Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай, Калужскай, Ніжагародскай, Пскоўскай, Уладзімірскай, Свярдлоўскай і Цюменскай абласцей;
  • Рэспублікі Казахстан.

Удзельнікам бізнес-паездкі прадэманстравана гатэльная база г. Мінска, санаторна-курортныя ўстановы, а таксама аб'екты турыстычнага паказу Рэспублікі Беларусь: 

  • замкавы комплекс "Мiр";
  • Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж";
  • гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна". 

Таксама праведзены двухбаковыя сустрэчы тураператараў. Тэма абмеркаванняў: сумесныя праекты па павелічэнні ўзаемнага турпатоку.