Гатэлі

Гасцінічная сетка Беларусі налічвае больш за 350 гатэляў і 120 іншых комплексаў. У кожным населеным пункце Беларусі ёсць хаця б адзін гатэль.

У сярэднім беларускія гатэлі маюць 3 зоркі, але ў Мінску і абласных гарадах ёсць 4- і 5-зоркавыя гатэлі. Лепшымі гатэлямі лічацца Renaissance, Double Tree by Hilton, Crown Plaza.

Валоданне персаналам гатэля замежнымі мовамі залежыць ад колькасці зорак.

Знайсці гатэль у Беларусі:

Хостэл

Бюджэтныя гасцініцы са шматмеснымі нумарамі і агульнай кухняй, ваннай і туалетамі карыстаюцца папулярнасцю не толькі ў бедных студэнтаў, але і ў цалкам забяспечаных турыстаў.

У Беларусі з кожным годам з'яўляецца ўсё больш і больш хостэлаў. Акрамя гарачага душа і чыстай пасцелі супрацоўнікі беларускіх хостэлаў дапамогуць падарожніку аформіць візу, зарэгіструюць, а таксама раскажуць, што можна паглядзець у Беларусі.

Забраніраваць хостэл у Беларусі:

Кватэры на суткі ў Беларусі

Гэты варыянт падыдзе тым, хто хоча бюджэтнага адпачынку. Рынак посуточной арэнды кватэр у Беларусі развіты вельмі добра. Падабраць кватэру на любы густ, у любым месцы і па розных коштах можна не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах.

У Беларусі працуе Airbnb, але пакуль што лепш шукаць жыллё на суткі на лакальных, а не на міжнародных платформах.

Знайсці кватэру на суткі Менск:

Аграсядзібы

Каб пранікнуцца беларускім каларытам, адпраўляйцеся на адпачынак у аграсядзібы. Варыянт для тых, хто заўсёды хацеў домік у вёсцы ці каму трэба збегчы ад гарадской мітусні.

За апошнія гады аграсядзібы сталі флагманамі беларускай турыстычнай індустрыі. У аграсядзібах зручна не толькі спыняцца на час адпачынку. Як правіла, ўладальнікі прапануюць мноства дадатковых забавак: ад катанняў на конях і лазні да тэматычных святаў.

Аграсядзібы можна знайсці і паблізу ад буйных гарадоў, і нават у самых аддаленых кутках краіны.

Знайсці аграсядзібу ў Беларусі: