Легенда пра Чорную панну Нясвіжа

Легенды, міфы, паданні

Адной з самых папулярных і прывабных легенд Беларусі з'яўляецца легенда пра Чорную панну Нясвіжскага замка. Існуе гэта легенда ўжо больш за 400 гадоў. Яна ўзнікла на аснове канкрэтных гістарычных падзей і апавядае аб рамантычнай і нешчаслівай гісторыі кахання з адценнем шэкспіраўскіх трагедый – адносінах паміж польскім каралём Жыгімонтам і князёўнай Барбарай Радзівіл.

Ф

Род Радзівілаў быў адным з самых магутных у Вялікім Княстве Літоўскім. Але Мікалаю Радзівілу па мянушцы Чорны гэтага было мала. Князь хацеў сесці на каралеўскі трон ВКЛ. Каб ажыццявіць свае планы, Мікалай вырашыў зрадніцца са спадчыннікам польскага трону Жыгімонтам Аўгустам і дзеля гэтага пазнаёміў манарха са сваёй стрыечнай сястрой Барбарай Радзівіл. Першы этап атрымаўся – маладыя людзі закахаліся адзін у аднаго і ўступілі ў патаемныя адносіны, якія прывялі да шлюбу.

Адносіны заставаліся ў тайне з-за маці Жыгімонта, якой была Бона Сфорца. Яна належала да багатага еўрапейскага роду Медычы. Бона мела непрыхільнасць да Радзівілаў і марыла пра больш выгадную партыю для свайго сына. Але пасля смерці бацькі Жыгімонт сеў на трон і абвясціў аб жаніцьбе. Літоўскі Сейм адразу прызнаў Барбару каралевай, а вось Сейм Рэчы Паспалітай не без інтрыг Боны прызнаваць гэты шлюб адмаўляўся. У выніку спрэчка аб каранацыі расцягнулася на два гады. Упарты Аўгуст перамог у гэтай спрэчцы, і ў 1550 годзе Барбара стала каралевай.

Ф

Род Медычы, з якога паходзіла маці Жыгімонта, славіўся сваімі ведамі пра атруту. Бона Сфорца вырашыла звесці сваю нявестку і зрабіла так, как Барбара выпіла атруту замест лекаў. Памірала Барбара доўга і пакутліва. Яе цела было ў смуродных язвах. Але любячы Жыгімонт усё роўна знаходзіўся побач з жонкай. Пасля смерці Барбары, якой быў усяго 31 год, ён настаяў, каб яна была пахавана ў Вільні, і прайшоў за чорнай карэтай з целам каханай жонкі доўгі шлях ад Кракава да Вільні. А пасля моцна засумаваў.

Ён часта прыязджаў у Нясвіжскі замак да братоў сваёй памерлай каханай, дзе ўспамінаў пра жонку, пра якую яму нагадвала ўсё ў гэтым месцы. Аднойчы ён адважыўся на чорную магію, каб выклікаць дух Барбары. Дапамагалі яму ў гэтым алхімікі Твардоўскі і Мнішак. Рытуалу была пастаўлена адна ўмова – не дакранацца да духу. Але кароль не змог стрымацца, і, калі ўбачыў здань каханай, адразу кінуўся да яе з абдымкамі. Гэта разбурыла чары. Душа Барбары Радзівіл не змагла вярнуцца ў свет мёртвых і была вымушана блукаць у вобразе Чорнага прывіда (з-за чорнай жалобнай адзежы, у якой яе пахавалі).

Д

Існуе версія, па якой душа дзяўчыны магла б супакоіцца: калі б Жыгімонт пасля смерці апынуўся побач з ёю. Мужчына паабяцаў, што, калі надыдзе час, ён прыедзе паміраць менавіта ў Нясвіжскі замак, каб назаўсёды злучыцца са сваёй каханай. Але памёр кароль раптоўна ў горадзе Кнышын. Таму і застаўся прывід Чорнай панны Нясвіжа сярод жывых. Як і раней, ён сумуе аб сваім няшчасным каханні.

Людзі вераць, што Чорная панна Нясвіжа можа папярэджваць жыхароў Нясвіжскага замка аб небяспецы. Напрыклад, відавочцы сцвярджаюць, што бачылі здань перад пажарам у 2002 годзе. Помнік Барбары Радзівіл таксама ёсць у адным з замкавых паркаў.