Гарбузовы фэст, конкурс касьбы, танцавальны фестываль «Танцуем па-даўнейшаму», ушанаванне картоплі «Бульбачка-беларусачка» – у падзеях календара горада Ліды і Лідскага раёна. Ёсць мерапрыемствы для дзяцей ад 5 гадоў і дарослых да 105 гадоў. Галоўнае – завочна пазнаёміцца з праграмай, каб не прапусціць самае цікавае! Лідскія святы – выдатная нагода для падарожжа!

Май

27 мая ў Лідскім замку адбудзецца самае яскравае і каляровае свята вясны пад назвай «Магія агню і свету». Удзельнікі прадэманструюць гледачам свае незвычайныя таленты і веды. Гасцей чакае феерычнае шоу: брызінг (выдуванне полымя), нумары з вогненным рэквізітам, прафесійны феерверк… Факіры і пакарыцелі агню абяцаюць грандыёзнае відовішча!

Чэрвень

2 чэрвеня Лідскі замак ператворыцца ў майстэрню мастацтваў. Тут адбудзецца адкрыты дзіцячы фестываль-конкурс «Арт-тэрыторыя». Дзеці будуць маляваць на палатне і на асфальце, прадэманструюць свае работы, пазнаёмяцца з дызайнерскім мастацтвам. Творчая атмасфера і задавальненне для гледачоў гарантаваныя!

Лідскія фестывалі

Ліпень

8 ліпеня на пляцоўцы пабач з Лідскім замкам будзе адзначана свята Купалле. Запланавана цікавая і насычаная праграма: тэатралізаванае прадстаўленне, канцэрт, гульні і абрады, звязаныя з беларускай міфалогіяй, вялікае традыцыйнае вогнішча. Для дзяцей плануюцца атракцыёны. Гасцей чакаюць крамы з выязным гандлем і продаж вырабаў народных майстроў. Пры жаданні можна наведаць майстар-клас па плеценні вянкоў з кветак і зрабіць для сябе прывабную аздобу.

Лідскія фестывалі 2023

Верасень

У 2023 годзе жыхары горада Ліда і ўсе яго госці будуць святкаваць юбілей. Лідзе споўніцца 700 гадоў! З нагоды такой круглай даты на 1–3 верасня запланаваны шматлікія актыўнасці. Апрача традыцыйных займальных праграм (канцэртаў, гульняў, выступленняў творчых калектываў, спартыўных спаборніцтваў), арганізатары анансавалі незвычайныя мерапрыемствы: рыцарскі турнір «Меч Лідскага замка», забег здароўя, гастранамічны фэст, дыскатэку «Залатое рэтра: дыска-700».

2 верасня ў час святкавання Дня горада Ліда пройдзе ў фармаце «open air» ужо традыцыйны фестываль «Lidbeer», ініцыятарам якога з’яўляецца кампанія «Лідскае піва». Фестываль чакае абнаўленне. Арганізатары паабяцалі бясплатны ўваход і распавялі, што плануецца не адзін гала-канцэрт, а некалькі лакацый, на якіх будуць выступаць запрошаныя артысты. Так што госці змогуць выбраць пляцоўку па душы. Хутка перакусіць паміж песнямі або сытна і смачна пад’есці можна будзе на адным з фуд-кортаў. Пакуль захоўваецца інтрыга: пакуль не вядома, хто з артыстаў выступіць на «Lidbeer», але спэўнена дакладна, што будзе шмат свежага піва, весялосці, добрай музыкі, драйву і яскравых эмоцый.

Лідскія фестывалі

Святаў і фестываляў запланавана шмат! Не важна, дзе вы жывяце. Складайце культурную праграму і адпраўляйцеся ўсёй сям’ёй, з сябрамі або ў аднаго ў падарожжа, у Ліду. Далучыцца да музыкі, танцаў, усеагульнай весялосці – гэта наладзіць свята для душы!