Гісторыя горада

Заснавалі яго каля 10 стагоддзяў таму, а згадалі ўпершыню ў 1044 годзе, хаця дакладна сказаць не атрымаецца – навукоўцы дагэтуль не прыйшлі да адзінага адказу. 

Спярша Навагрудак быў невялікім паселішчам пад кантролем Старажытнарускай дзяржавы і называўся Наўгародак. Некалькі разоў археолагі раскопвалі горад, каб разабрацца ў яго гісторыі да канца. Так, яны зразумелі, што тут яшчэ з самага заснавання былі наладжаны адносіны з краінамі і гарадамі Візантыі, Усходу і Еўропы. Праз тое, што Навагрудак размяшчаецца на ўзвышшы, нашы продкі вырашылі пабудаваць там замак, які часткова захаваўся да сённяшняга дня.

У XIII стагоддзі горад стаў сталіцай ВКЛ, бо дасягнуў свайго эканамічнага і культурнага росквіту. Паралельна з гэтым ідзе росквіт ўсяго Вялікага княства літоўскага і каранацыя Міндоўга і яго жонкі.

Некалькі прычын паехаць у Навагрудак

Прычын, вядома, шмат, але пяці будзе цалкам дастаткова:

  • Першая прычына – Замкавая гара.
Першая прычына – Замкавая гара

Менавіта з яе пачалося будаўніцтва горада і менавіта тут ляжаць руіны сярэдневяковага замка, які служыў для ВКЛ абаронай і рэзідэнцыяй для князёў з іх сем'ямі. З часам збудаванне страціла сваё галоўнае прызначэнне і паддалося разбурэнням. Канчаткова замка не стала ў пачатку XVIII стагоддзя. 

Цяпер гэта месца засталося сімвалам адвагі жыхароў горада. Усё, што знойдзена пры раскопках гары, ахоўваецца ў гарадскім музеі. А турысты любяць гэта месца за адчуванне на ім поўнай свабоды і незалежнасці.

  • Другая прычына – Курган Міндоўга.

Назва месца кажа сама за сябе – тут пахаваны вялікі князь Міндоўг. Мяркуецца, што яго пахавалі па паганскіх звычаях і пасля спалілі на вогнішчы. У XVII стагоддзі побач з яго рэшткамі з'явіліся могілкі, магілы і помнікі якога захаваліся да нашых часоў.

  • Трэцяя прычына – Дом-музей Міцкевіча.
Другая прычына – Курган Міндоўга.

Многія людзі думаюць, што Адам Міцкевіч не мае нічога агульнага з Беларуссю і звязаны толькі з Польшчай, але гэта не так. Паэт нарадзіўся менавіта тут – побач з Навагрудкам і правёў тут першыя гады свайго жыцця. Ён не раз пісаў пра радзіму: у паэме "Дзяды" гаворыцца пра старадаўнія традыцыі продкаў, у "Гражыне" распавядаецца гісторыя замка на Замкавай гары і жыцця княгіні.

Зараз дом бацькоў Адама Міцкевіча – самы сапраўдны музей. Тут можна ўбачыць асабістае адзенне паэта, адчуць атмасферу сядзібы шляхты, пачуць арыгінальныя вершы.

  • Чацвёртая прычына – Фарны касцёл.
Чацвёртая прычына – Фарны касцёл.

Кажуць, што самы першы храм быў узведзены тут яшчэ ў канцы XIV стагоддзя, дзе праходзіла вяселле Ягайлы і Соф'і Гальшанскай, якія пачалі новую дынастыю Ягелонаў. На яго месцы зараз стаіць касцёл, збудаваны ў канцы XVIII стагоддзя, які застаў, як хрысцілі самога Адама Міцкевіча. Таксама там захоўваюцца на дадзены момант рэшткі служачых, якія былі рэпрэсаваныя ў 1943 годзе.

  • Пятая прычына – Рысавы квас.

Незвычайны напой стаў самай сапраўднай разыначкай горада. Яго пачаў выпускаць мясцовы вінагарэлачны завод. Гатуюць яго з дапамогай рысавага грыба і браджэння, потым дадаюць трохі журавін і парэчкі для больш насычанага смаку. "Рысавіт" можна знайсці ў гарадскіх кавярнях і крамах. 

Навагрудак, сапраўды, вельмі яркі і запамінальны горад, багаты на гістарычныя і культурныя забавы. Прыехаўшы сюды, Вы дакладна не захочаце вяртацца дадому!