Іспанія

У Іспаніі прынята пад бой курантаў з'ядаць тузін вінаградзін. Іспанцы вераць, што гэты рытуал прынясе поспех на ўвесь наступны год. А ў крамах нават прадаюць слоікі з вінаградзінкамі без костачак і скуры.

Іспанія

І яшчэ адзін цікавы момант: Новы год трэба сустракаць у ніжняй бялізне чырвонага колеру, каб увесь год не мець матэрыяльных праблем. Гэтая традыцыя распаўсюджваецца і на мужчын, і на жанчын. 

Італія

У Італіі лічаць, што ўступаць у Новы год трэба абавязкова пазбавіўшыся ад усяго старога і непатрэбнага. Таму тэмпераментныя італьянцы выкідваюць старыя рэчы проста з вокнаў сваіх дамоў, а мінакі рызыкуюць патрапіць пад дождж з рознага смецця. 

Швецыя

Шведы вельмі любяць розныя варожбы. У навагоднюю ноч яны разбіваюць талеркі, якія збіралі ўвесь год, аб дзверы сваіх суседзяў. Чым меншыя асколкі, тым больш шчасця чакаецца ў новым годзе. А падарункі дзеткам у Швецыі прыносіць не Дзед Мароз, а гном Юль Томтэн, у якога ёсць шмат памочнікаў у гэтай адказнай справе: розныя звяркі, тролі, феі і Снежная Каралева.

Японія

Японія

Японцы сустракаюць Новы год абавязкова ў новым адзенні, каб абараніцца ад хвароб і стаць любімчыкам фартуны. У дамах японцы ставяць вярбовыя або бамбукавыя галінкі і ўпрыгожваюць іх кветкамі, садавіной і шарыкамі моці. Ёлкай служыць невялікае дрэва матыбана. Ёсць павер'е, што кожнаму члену сям'і ў канцы свята неабходна з'есці столькі ўпрыгожанняў матыбаны, колькі яму гадоў, і тады шчасце сапраўды знойдзе свайго ўладальніка. У навагоднюю ноч кожны японец марыць пачуць 108 удараў звона, каб стаць лепей і пазбавіцца ад негатыву.

Бразілія

У Бразіліі ў навагоднюю ноч акіян зіхаціць агнямі. Па традыцыі бразільцы загадваюць жаданне і пускаюць па вадзе плыты са свечкамі і дарамі багіні мора. У ваду кідаюць пялёсткі белых кветак, у надзеі, што акіян прыме жаданні і не выкіне пялёсткі на бераг. Тут не б'юць куранты, бо секунды, якія засталіся да поўначы, лічаць услых. Бразільцы, апранутыя ва ўсё белае, у гэтую ноч прабачаюць адно аднаму ўсе крыўды, абдымаюцца, абменьваюцца сувенірамі і разам глядзяць светлавое шоу ці салют. А пасля святкавання Новага года пачынаецца карнавал. 

Аўстралія

Аўстралія

У Аўстраліі Новы год святкуюць не зімой, а летам і Санта Клаўса сустракаюць у купальных касцюмах, лежачы на надзіманых матрацах, паколькі там напярэдадні свята стаіць саракаградусная спякота. Пад адкрытым небам тут выступаюць разнастайныя творчыя калектывы. Адзін з найбуйнейшых на планеце феерверкаў запускаюць у неба ў гавані Sydney Harbor. Хараство салюту звычайна прыемна ацэньваць з вежы горада Сіднэй, білеты туды прадаюцца загадзя. Ва ўсіх штатах аўстралійцы віншуюць адно аднаго з Новым годам гучна і шумна. Першага студзеня яны адпраўляюцца на пляж, дзе атрымліваюць асалоду ад сёрфінгу і танцаў ды арганізуюць пікнікі. Вечарынкі працягваюцца яшчэ 5 дзён.

Новы год – гэта свята, якое з нецярпеннем чакаюць дарослыя і дзеці ва ўсім свеце. Нягледзячы на розныя традыцыі, усіх аб'ядноўвае прадчуванне чагосьці новага і вера ў цуды. Не забудзьце купіць падарункі сваім родным і блізкім. І памятайце, што свята ствараеце вы, а не дата ў календары!