Мы раскажам, што трэба наведаць у Пінску, каб зразумець і адчуць атмасферу горада.

Вуліца Леніна

Яна лічыцца галоўнай вуліцай горада. І гэта не здзіўляе: яна таксама з'яўляецца самай старой у горадзе, таму поўная разнастайных помнікаў. Да іх адносіцца палац Бутрымовіча або, як яго яшчэ называюць, «пінскі мур». У ім ствараў мастак Напалеон Орда, таму палац раней быў сховішчам яго творчай спадчыны. Замак быў у валоданні Бутрымовічаў і Скірмунтаў, сюды часта прыязджаў у госці раманіст Юзэф Крашэўскі, словам, гэты палац пабачыў многае. Зараз ён адрэстаўраваны, у ім знаходзіцца ЗАГС і невялікі музей гісторыі палаца.

Вуліца Леніна

Таксама на вуліцы Леніна турыст убачыць касцёл Ушэсця Дзевы Марыі. Яго асаблівасць ва ўнікальных рэлігійных рэліквіях: найстарэйшы ў Беларусі арган, створаны ў 30-я гады ХIХ стагоддзя, і абраз «Пінская мадонна», змаляваны са звычайнай пінчанкі.

Яшчэ варта сказаць, што вуліца Леніна – пешаходная. Таму турысту будзе цікава тут прайсціся і паглядзець на іншыя гістарычныя будынкі, бо на гэтай вуліцы амаль кожны з іх – гісторыка-культурная каштоўнасць.

Езуіцкі калегіум і музей гісторыі Беларускага Палесся

Кажуць, што гэтая славутасць цудам дайшла да нашых дзён, бо савецкія ўлады захавалі яго, хаця некаторыя іншыя рэлігійныя будынкі былі разбураныя. Асаблівасць храма ў тым, што ў ім перапляліся дзве галіны хрысціянства, таму што калегіум пасля перайшоў да праваслаўнага манастыра. 

Езуіцкі калегіум і музей гісторыі Беларускага Палесся

Будынак калегіума захаваўся часткова: застаўся першапачатковы фасад і два манастырскія флігелі. Цяпер у гэтым будынку знаходзіцца музей гісторыі Беларускага Палесся. Гонар музея – карціна «Мора» Айвазоўскага, якую цяпер кожны пры жаданні прыходзіць паглядзець, а раней яна мела патрэбу ў рэстаўрацыі і не выстаўлялася для агляду. Таксама ў музеі турыст паглядзіць на традыцыйныя прылады працы і прадметы побыту палешукоў.

Касцёл Карла Барамея

Першапачаткова касцёл быў драўляным, але праз стагоддзе яго перабудавалі ў камені на сродкі Міхала Агінскага. Помнік з'яўляецца ўзорам царкоўнай архітэктуры стылю барока. У 60-я гады храм зачынілі, і цяпер ён не выконвае рэлігійнай функцыі: пасля рэстаўрацыі тут адкрылася канцэртная зала камернай музыкі. 

Касцёл Карла Барамея

Варта адзначыць, што ўнутранае ўбранне касцёла было захавана такім, якім яно было ў канцы ХVIII стагоддзя – адназначна добрая нагода зазірнуць унутр будынка.

Набярэжная ракі Піна

Падчас прагулкі па Пінску нельга абмінуць набярэжную ракі Піны, бо гэта ўлюбёнае месца для прагулак гараджан, а таксама проста атмасферная і прыгожая лакацыя, па якой будзе прыемна прайсціся.

Саму набярэжную ўмоўна дзеляць на дзве часткі: новую, якая была адкрыта ў 2008 годзе (працягласць каля 300 метраў), і старую, якая была ўзведзена яшчэ ў пасляваенны час. Гуляючы па набярэжнай, турыст пройдзе ад цэнтральнай часткі горада і да ўсходняга краю гарадскога парку, заадно ўважліва разгледзеўшы добраўпарадкаваную тэрыторыю каля ракі Піны.

Невялікія гарады Беларусі часта хаваюць у сабе мноства гісторый, якія будзе цікава пачуць кожнаму падарожніку. Таму працягвайце падарожнічаць па нашай краіне, бо Пінск – гэта прывабны, але далёка не адзіны горад, які Вам варта наведаць.