Паляўнічы турызм часта прыраўноўваюць да спартыўнага, бо турысты праводзяць шмат часу на нагах і на свежым паветры. Але адрозніваецца гэты від турызму тым, што для яго патрэбныя спецыяльныя дазволы. Гэта робіць паляўнічы турызм задавальненнем «не для ўсіх».

Але, тым не менш, знаходзячыся ў Беларусі, яго адназначна варта паспрабаваць, калі ў Вас хоць раз узнікала такое жаданне. У нашай краіне ёсць шмат месцаў для палявання, бо прызначаныя для палявання тэрыторыі складаюць 17,1 га. Да таго ж беларускія лясы поўныя разнастайнай дзічыны: зайцы, вавёркі, ваўкі, лісы, зубры, а таксама мноства птушыных. У цэлым у Беларусі дазволена паляванне на 53 віды дзікіх жывёл.

І не варта забываць пра прыроду Беларусі – гэта адназначна тое, што пакіне прыемныя ўспаміны ад праведзенага адпачынку, бо наша краіна вядома сваімі лясамі і вадаёмамі.

Як палююць у Беларусі?

Як палююць у Беларусі?

У кожнай краіне турыстам даступныя розныя віды паляванняў. У Беларусі папулярнасцю карыстаюцца такія віды, як:

  • паляванне на воўка: на яе няма абмежаванняў, таму паляваць на воўка можна круглы год. Да таго ж, і само паляванне на гэтага звера можа быць розным: са сцяжкамі, паляванне на вабу, паляванне з засады і некаторыя іншыя.
  • калектыўнае паляванне – гэта паляванне групай турыстаў пад кіраўніцтвам вопытнага паляўнічага.
  • паляванне па пяры – гэта, інакш кажучы, паляванне на птушак, і гэты від валодае найбольшай разнастайнасцю дзічыны, якую можа атрымаць паляўнічы.
  • паляванне на пушнога звера: можа ажыццяўляцца і стрэльбавымі, і бясстрэльбавымі спосабамі.  
  • індывідуальнае паляванне: можа быць самастойным або ў суправаджэнні егера з паляўнічага ўгоддзя.

Як мы ўжо бачым, паляўнічы турызм разнастайны нават у межах нашай краіны і падыходзіць для людзей рознага узроўню падрыхтоўкі. Засталося толькі выбраць, куды ехаць паляваць. Мы Вам прапануем разгледзець для гэтага Шчучыншчыну (Гродзенская вобласць).

Дзе паляваць у Шчучынскім раёне?

Мы казалі, што паляванне – гэта таксама нагода атрымаць асалоду ад прыроды, і Шчучынскі раён для гэтага дакладна падыходзіць, бо тут можна знайсці некранутую прыроду, густыя лясныя масівы. На Шчучыншчыне ёсць некалькі паляўнічых угоддзяў, паслугамі якіх карыстаюцца паляўнічыя:

Шчучынскі лясгас

Наведвальнікі гэтага лясгаса палююць на кабана, казулю, зайца, качку, а таксама рыбачаць на Нёмане і прылеглых рэках. Для гасцей арганізоўваюць пешыя маршруты, велапрагулкі, сплавы на байдарках, экскурсіі па гістарычных месцах Шчучынскага раёна. Так што тут турысты могуць дапоўніць сваё паляванне яшчэ і іншымі цікавымі заняткамі. 

Адрас: г. Шчучын, вул. Куйбышава, д. 3.

Паляўніча-рыбалоўная гаспадарка «Жылбуд»

Жылбуд

Гэта паляўнічая гаспадарка можа пахваліцца багаццем дзічыны на сваёй тэрыторыі: лось, алень высакародны, казуля еўрапейская, бабёр рачны і іншыя віды. Тут турысты ўбачаць прыгожую прыроду заказнікаў «Азёры» і «Котра», на тэрыторыі якіх размешчана паляўнічая гаспадарка. Пры гэтым сам «Жылбуд» акружаны 5 рэкамі і 8 азёрамі.

Так што за прыгожымі краявідамі і прадукцыйным паляваннем варта ехаць сюды.

Адрас: Шчучынскі раён г.п. Астрына вул. Станкевіча, 71.

Паляўніча-рыбалоўная гаспадарка «Каменскае»

Паляўніча-рыбалоўная гаспадарка «Каменскае»

Тут палююць на казулю, лася, зайца, лісіцу, андатру, качку, слонку, курапатку і іншых відаў жывёл. Гаспадарка абяцае паўнавартасны адпачынак і выключную арганізацыю палявання, у якім дапамогуць дасведчаныя паляўніцтвазнаўцы і егеры.

Адрас: Гродзенская вобласць, Шчучынскі раён, Каменскі с/с, в. Шчукі.

Паспрабуйце паляўнічы турызм у Шчучынскім раёне, каб спалучыць азартнае паляванне разам са спакойным адпачынкам на прыродзе!