Зрабілі для вас падборку здраўніц Гомельскай вобласці з унікальным спалучэннем сучасных медыцынскіх тэхналогій і прыродных фактараў.

Санаторый «Прыдняпроўскі»

Санаторый размешчаны на маляўнічым беразе ракі Дняпро ў атачэнні прыгожага лесу і са зручным транспартным злучэннем. Тут аказваецца шырокі спектр медыцынскіх паслуг. Вялікі жылы фонд гатовы прыняць 850 чалавек. У распараджэнні адпачывальнікаў лазневы комплекс з двума парнымі, фінскай саўнай і мінеральным басейнам.

Санаторый «Прыдняпроўскі»

Санаторый Прыдняпроўскі лічыцца найбуйнейшым бальнеагразевым курортам Беларусі.

Медыцынскія профілі санаторыя:

- хваробы касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі;

- хваробы нервовай сістэмы;

- хваробы мочапалавой сістэмы (гінекалогія);

- хваробы органаў дыхання.

Адрас: Гомельская вобл., Рагачоўскі р-н, п. Прыдняпроўскі.

Санаторый «Срэбныя ключы»

Санаторый размешчаны ў хваёвым лесе на беразе ракі Бярэзіна. Цішыня вакол і вельмі вялікая добраўпарадкаваная тэрыторыя, шмат зеляніны, альтанкі для адпачынку, побач са спартыўным комплексам трэнажоры, дзе можа займацца любы адпачывальнік.

Санаторый «Срэбныя ключы»

Добрая арганізацыя вольнага часу, саўны і басейн – усё для выдатнага адпачынку душой і целам. Комплекснае аздараўленне, эмацыйная разрадка і прыліў натхнення вам гарантаваныя!

Медыцынскія профілі санаторыя:

- хваробы сістэмы кровазвароту;

- хваробы органаў дыхання;

- хваробы касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі;

- хваробы нервовай сістэмы;

- хваробы жаночых палавых органаў;

- комплексная рэабілітацыя дзяцей.

Адрас: Гомельская вобласць, Светлагорскі р-н, вёска Чыркавічы, Санаторый «Срэбныя ключы».

Санаторый «Сонечны бераг»

Санаторый размешчаны ў атачэнні хваёвага лесу на беразе велічнай ракі Дняпро. Тут вас чакае шматфункцыянальнае лячэнне мінеральнымі водамі з уласных свідравін, гразелячэнне ў спалучэнні з сучасным медыцынскім абсталяваннем і шмат што іншае.

Санаторый «Сонечны бераг»

А адметнасцю санаторыя з'яўляецца ўнікальная працэдура нафталаналячэння. Камфортныя ўмовы пражывання, шырокі спектр СПА-паслуг і выдатны сэрвіс дазволяць атрымаць невычарпальны зарад бадзёрасці, адновяць сілы і падоўжаць маладосць.

Медыцынскія профілі санаторыя:

- хваробы касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі;

- хваробы нервовай сістэмы;

- хваробы органаў дыхання;

- хваробы стрававання;

- хваробы сістэмы кровазвароту;

- хваробы вуха і соскападобнага адростка;

- хваробы мочапалавой сістэмы;

- хваробы скуры і падскурнай клятчаткі.

Адрас: Гомельская вобл., Рэчыцкі р-н, п/п Аляксандраўка.

Санаторый «Чонкі»

Санаторый размешчаны за 5 км ад горада Гомель, што з'яўляецца адной з пераваг, на беразе ракі Сож, у атачэнні змяшанага лесу. На тэрыторыі санаторыя ёсць дзве свідравіны з хларыдна-натрыевай вадой высокай мінералізацыі.

Санаторый «Чонкі»

Выкарыстоўваюцца сапрапелевыя лячэбныя гразі возера Дзікае Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці і сульфідныя глеістыя гразі возера Сакі. Найпрыгажэйшая кампактная тэрыторыя, багатая лячэбная база, душэўная атмасфера спрыяюць аднаўленню і аздараўленню. Вам сапраўды захочацца сюды вярнуцца!

Медыцынскія профілі санаторыя:

- хваробы касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі;

- хваробы нервовай сістэмы;

- хваробы органаў дыхання;

- хваробы стрававання;

- хваробы сістэмы кровазвароту;

- хваробы эндакрыннай сістэмы, расстройствы харчавання і парушэнні абмену рэчываў.

Адрас: Гомельская вобласць, Гомельскі раён, п. Чонкі, вул. Кастрычніцкая, 113.

Мы прывялі толькі малую частку прыкладаў з разнастайнасці санаторыяў, якія карыстаюцца папулярнасцю сярод адпачывальнікаў. Выбірайце, што падыходзіць менавіта вам, а таксама не забывайце разнастаіць свой адпачынак наведваннем шматлікіх славутасцяў.

Візітнымі карткамі Гомельскай вобласці з'яўляюцца цудоўны палац Румянцавых і Паскевічаў, старажытны горад Тураў і нацыянальны парк «Прыпяцкі».

У санаторыях Гомельскай вобласці прадугледжана ўсё для вашага адпачынку і эфектыўнага лячэння. Найвышэйшая якасць паслуг тут спалучаецца з даступнымі цэнамі, менавіта таму здраўніцы Гомельскай вобласці так упадабалі адпачывальнікі