Слуцкія паясы

Гісторыка-культурная спадчына

Слуцкія паясы — не толькі прыгожы і незвычайны прадмет гардэроба. Гэта яшчэ і дзіўны ўзор мастацтва, а таксама гонар беларускага народа. Таму нават вядомы беларускі паэт Максім Багдановіч у адным са сваіх вершаў усхваляў легендарныя паясы.

ф

Фота

Гістарычная даведка. Слуцкі пояс — яркі элемент мужчынскай адзежы, які можна было сустрэць у прадстаўнікоў моцнага полу ВКЛ. Наяўнасць слуцкага пояса нібы казала пра добры фінансавы стан і знатнае паходжанне яго ўладальніка. Спачатку вытворчасць паясоў была наладжана ў Асманскай імперыі. На тэрыторыі ж Вялікага Княства Літоўскага першая мануфактура з'явілася ў Нясвіжы. Але потым яна пераехала ў Слуцк па волевыяўленню ўладальніка — прадстаўніка багатага роду Радзівілаў Міхаіла. Каб запусціць вытворчасць на Случчыне, з Асманскай імперыі былі выпісаны майстры, якія набілі руку ў вырабе паясоў. Таму першапачаткова выявы на паясах былі прыпраўлены ўсходнім каларытам. Аднак потым у справу ўступілі беларускія ткачы, якіх у мануфактуры налічвалася каля 55. Усе яны былі прадстаўнікамі мужчынскага полу. Лічылася, што калі рука жанчыны-ткачыхі дакранецца да залатой альбо срэбнай ніткі пояса, ён будзе сапсаваны.

ф

Фота

Слуцк быў не адзіны горад, дзе ткалі паясы. Мануфактуры былі таксама ў Ружанах, Гродне, Слоніме, Паставах і другіх гарадах. Але там выраблялі толькі копіі слуцкіх паясоў. Называцца «слуцкімі» паясы сталі таму, што вырабленая на Случчыне прадукцыя адрозніваліся прыгажосцю, вытанчанасцю і філіграннасцю выканання. Упрыгожвалі паясы як выявамі раслін, так і арнаментам. Усе ўзоры спецыяльна распрацоўваліся мастакамі. Часта да слуцкага пояса прымацоўвалася халодная зброя. Бо насілі іх толькі мужчыны.

Аднак у наладжаную вытворчасць слуцкіх паясоў свае карэктывы ўнесла гісторыя. Так, мануфактура Радзівіла ў Слуцку прарабіла да сярэдзіны 19 стагоддзя. А ў перыяд знаходжання Беларусі ў складзе Расійскай імперыі і Савецкага Саюза большая частка калекцыі паясоў была вывезена далёка за межы РБ. І цяпер для Беларусі яе родныя слуцкія паясы лічацца сапраўднымі рарытэтамі, бо тут іх засталіся толькі лічаныя адзінкі. Хаця да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў нашай краіне налічвалася 47 слуцкіх паясоў. Самі ж паясы зараз знаходзяцца ў знакамітых музеях і ў прыватных калекцыянераў па ўсёй планеце. Гавораць, што кошт аднаго з іх - больш за 100 000 амерыканскіх долараў. Хаця і раней слуцкія паясы каштавалі нятанна. Гаворка ідзе пра 1000 злотых. А гэта былі вялікія грошы (афіцэрскі даход за год). Такая высокая цана нядзіўная, бо на вытворчасць аднаго пояса затрачвалася каля 800 гр. золата.

ф

Фота

У нашы дні ў Слуцку ёсць прадпрыемства, якое так і называецца — «Слуцкія паясы». Дзякуючы ўнікальнай тэхналогіі на ім вырабляюцца копіі слуцкіх паясоў, якія зараз робяць з натуральнага шоўка з украпінамі залатых і срэбных нітак. На прадпрыемстве таксама ёсць музей, прысвечаны гісторыі легендарных паясоў. Таму можна з упэўненасцю сказаць, што справа слуцкіх паясоў жыве і сёння.