Штогод на фестываль прыязджаюць сотні людзей, каб паслухаць музыку, далучыцца да славянскай міфалогіі і адзначыць Купалле ў традыцыйным стылі. "Свята Сонца" адбываецца ў канцы чэрвеня – час, калі на думку нашых продкаў, магічныя сілы прыроды дасягаюць найбольшай магутнасці.

Фестываль «Свята Сонца» ў Дудутках – свята музыкі, традыцый і магічных сіл прыроды

Што чакае гасцей фестывалю?

Вялікі open-air фальклорнай музыкі, на які прыезжаюць музыкі з Беларусі і блізкага замежжа. Госці пачуюць розныя напрамкі фолку – ад меладычных этнічных песень і сярэднявечных балад да гнуткага фолк-року і цвёрдых рыфаў фолк-металу. Апрача фолкавых каманд, фестываль вітае прадстаўнікоў сімфа-металу, эксперыментальнага року і іншых напрамкаў цяжкой музыкі.

Фестываль агню і піратэхнікі, на якім лепшыя каманды Беларусі дэманструюць сваё майстэрства ў фаер-шоў. Агонь – адна са стыхій, якой нашы продкі аддавалі належнае ў час святкавання Купалля. Складаныя фігуры, каляровыя касцюмы, неверагодныя эфекты кожны год наноў захапляюць і ўражваюць наведнікаў фестывалю.

Горад майстраў – месца, дзе рамеснікі дэманструюць удзельнікам свята свае здольнасці. Гасцям прадастаўляецца магчымасць наведаць манетны двор, ганчарную і збройную майстэрні, пабачыць, як працуюць кавалі, злотнікі, гарбары, майстры саломапляцення. Наведнікі могуць узяць удзел у майстар-класах і паспрабаваць свае сілы ў традыцыйных беларускіх рамёствах.

Купальскі кірмаш, дзе можна набыць сувенірную прадукцыю, упрыгажэнні ў сярэднявечным стылі, натуральную касметыку, традыцыйнае адзенне, рамесныя вырабы з гліны, каменя, дрэва, лазы, саломы.

Купальскія абрады. Ахвотныя могуць далучыцца да аднаўлення традыцыйных купальскіх звычаяў – варажбы, пляцення вянкоў, карагодаў, абрадавых танцаў.

Позна ўвечары, па заканчэнні канцэртнай праграмы, удзельнікі і наведнікі фестывалю з запаленымі паходнямі ідуць на бераг ракі Пціч. Тут ладзіцца купальскае вогнішча, якое сімвалізуе ачышчэнне і адраджэнне. Усе скачуць праз вогнішча, варожаць, пускаюць на ваду вянкі.

Што яшчэ прапануюць наведнікам арганізатары:

  • інтэрактыўныя зоны, дзе госці могуць пастраляць з лука, пабіцца на мячах, пагуляць у настольныя гульні;
  • этна-пляцоўка, дзе гледачы могуць пабачыць тэатралізаваныя прадстаўленні, выступленні фокуснікаў, танцавальных калектываў, музычных гуртоў;
  • фудкорт, дзе можна пакаштаваць як звычайную вулічную ежу, так і стравы нацыянальнай беларускай кухні;
  • музейныя экспазіцыі;
  • фотазоны;
  • заапарк;
  • дзіцячая пляцоўка;
  • канатны гарадок;
  • стары вятрак, пабудаваны ў 1905 годзе і прывезены ў Дудуткі з Гомельскай вобласці;
  • пякарня і сыраварня, дзе пякуць хлеб і вырабляюць сыр па старых рэцэптах;
  • выстава рэтрааўтамабіляў;
  • ферма і птушнік;
  • вінакурня.

У гэтым годзе «Свята Сонца» сустрэне гасцей ужо шосты раз. Фестываль адбудзецца 24 – 25 чэрвеня. На адкрытай сцэне можна будзе пачуць гурты «Trubetskoy», «Ян Женчак», «Рокаш», «Plemя», «Aquamorta», «Alcyona», «Росквіт», «Frozen Garden», а таксама лідара легендарнага этна-трыа «Троіца» Івана Кірчука.

Падчас вогненнага шоу гледачоў будзе здзіўляць вогненны цырк «Kresiva», «Atoma», этна-студыя «Кетры», вогненны тэатр «Etere», «Rey Show» і іншыя калектывы.

Фестываль «Свята Сонца» ў Дудутках – свята музыкі, традыцый і магічных сіл прыроды

Госці фестывалю змогуць спыніцца на ноч у гасцявых дамах на тэрыторыі Дудутак або ў палатачным лагеры, дзе ёсць усё неабходнае для камфортнага жыцця.

Каб дабрацца да фестывалю на аўтамабілі, трэба рухацца па трасе Р23 у бок Слуцка, потым павярнуць па паказальніку на Дудуткі. На заездзе ў музейны комплекс ёсць паркоўка. У дні правядзення фестывалю для зручнасці наведнікаў будуць арганізаваныя спецыяльныя аўтобусы з Мінска і Рудзенска.