ТОП цікавых маленькіх гарадоў Беларусі

Частка 2

Кожны беларускі горад, як вялікі, так і маленькі, мае мноства скарбаў. Іх вывучаюць гісторыкі, пісьменнікі пішуць пра іх кнігі, мастакі малююць на сваіх палотнах. А турысты прыязджаюць у гэтыя мясціны, каб атрымаць асалоду ад унікальных славутасцяў, якія прыйшлі да нас з глыбінь сівых стагоддзяў.

ф

Фота

Полацк. Найстарэйшы горад Беларусі, у якім пражывае каля 90 000 чалавек, знаходзіцца ў Віцебскай вобласці. Полацк — менавіта той горад, у якім славутасці сустракаюцца літаральна на кожным кроку. Калі мы гаворым пра Полацк, перад вачыма адразу паўстае велічны Сафійскі сабор. А побач з ім знаходзіцца Барысаў камень, які, як кажуць, выконвае жаданні. Таксама абавязковымі для наведвання месцамі з'яўляюцца Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр і Полацкі езуіцкі калегіум. З найбольш папулярных музеяў Полацка трэба адзначыць Прыродна-экалагічны музей і Музей беларускага кнігадрукавання.

Тураў. Невялікае мястэчка ў Гомельскай вобласці з насельніцтвам крыху больш за 3 000 чалавек, першае ўпамінанне якога датавана 980 годам. Тураў цікавы тым, што тут на невялікім кусочку зямлі знаходзіцца мноства славутасцяў, назвы якіх ва ўсіх на слыху. Так, праваслаўныя паломнікі імкнуцца пабачыць на Барысаглебскіх могілках каменныя крыжы. Асаблівасць гэтай славутасці заключаецца ў тым, што каменныя крыжы ў літаральным сэнсе растуць з зямлі. Такія ж крыжы ёсць і ў Царкве Усіх Святых, пабудаванай у далёкім 1810 годзе. Ёсць у горадзе і помнік Кірылу Тураўскаму —выдатнаму дзеячу культуры ўсходніх славян.

ф

Фота

Паставы. Каларытнае мястэчка Віцебскай вобласці з насельніцтвам больш за 20 000 чалавек, куды ніколі не зарастае турыстычная сцежка. Пры наведванні горада трэба абавязкова зазірнуць у касцёл Святога Антонія Падуанскага, пабудаваны ў пачатку мінулага стагоддзя, які лічыцца візітнай карткай невялікага гарадка. Таксама цікавы і будынак вадзянога млына. Дата пабудовы — другая палова 19-га стагоддзя. Трэба таксама згадаць палац Тызенгаўза, будаўніцтва якога ў пачатку 18-га стагоддзя распачаў Антоній Тызенгаўз — прадстаўнік вядомага роду. У гэтым палацы калісьці гасцяваў нават Мікалай II. Зараз там размяшчаецца паліклініка.

Асіповічы. Гарадок знаходзіцца ў Магілёўскай вобласці, а пражывае ў ім крыху больш за 30 000 чалавек. Галоўнай славутасцю Асіповіч лічыцца Свята-Крыжаўзвіжанская царква, пабудаваная ў 1826 годзе з дрэва. Але не ўсе ведаюць пра мясцовую славутасць, якая цесна звязана з імем Героя СССР Георгія Канстанцінавіча Жукава. У Асіповічах ёсць дом, у якім выдатны палкаводзец пражываў у 1938 годзе некалькі месяцаў. Дарэчы, мясцовыя жыхары сімвалам роднага горада лічаць помнік паравозу, бо Асіповічы непарыўна звязаны з чыгункай.

Камянец. Горад у Брэсцкай вобласці, у якім пражывае больш за 8 000 чалавек. Яго візітнай карткай лічыцца старажытная Камянецкая вежа. Гэта добра захаваная абарончая вежа, пабудаваная ў перыяд паміж 1271-1288 гг. З'яўляецца ўнікальным помнікам раманскага архітэктурнага стылю з элементамі готыкі. А побач з вежай знаходзіцца Свята-Сімяонаўская царква — яшчэ адна мясцовая славутасць.

ф

Фота

Але сапраўдным упрыгожваннем кожнага беларускага мястэчка з'яўляюцца яго жыхары — гасцінныя, добрыя, спагадлівыя, кожны з якіх замест гіда з задавальненнем раскажа дарагому госцю пра ўсе памятныя месцы і даты любімага горада.