«Пліса»

Санаторый знаходзіцца ў Глыбоцкім раёне і названы ў гонар возера, на якім размешчаны. Асаблівасць санаторыя – уласныя крыніцы пітной вады, якія валодаюць карыснымі для арганізма ўласцівасцямі. Яшчэ адна асаблівасць – для аздараўленчых працэдур выкарыстоўваюцца ўласныя сапрапелевыя гразі, а месцаў іх здабычы ў Беларусі ўсяго 4.

«Пліса»

Асноўны профіль санаторыя – хваробы апорна-рухальнага апарата і тазавых органаў. У «Плісе» працуюць прафесіяналы сваёй справы, а сам санаторый аснашчаны найлепшым абсталяваннем. У санаторыі для аздараўлення выкарыстоўваюць водагразелячэнне, фізіяпрацэдуры, масажы і СПА-працэдуры. Таксама для пастаяльцаў ёсць басейн, лазня, джакузі. Яшчэ ў санаторыі ёсць устаноўкі штучнага сонца з карыснымі для арганізма выпраменьваннямі.

З прыемных рэчаў – уласны кандытарскі цэх санаторыя. І ежа тут з мясцовых натуральных прадуктаў, таму за сытасць і карыснасць страў можаце не перажываць. 

Адрас: Глыбоцкі раён, в. Пліса, вул. Гвардзейская, 4

Сайт: plissa.by

«Баравое»

Гэты санаторый знаходзіцца каля Бярэзінскага запаведніка, у адным з самых экалагічна чыстых месцаў рэспублікі. Дарэчы, яго назва таксама выбрана не выпадкова: санаторый размешчаны ў сасновым бары. Тут ёсць дзве крыніцы з мінеральнай вадой «Баравая», карыснай для пацыентаў з захворваннямі сардэчна-сасудзістай сістэмы, страўніка і эндакрынных сістэм. 

«Баравое»

Паслугі санаторыя «Баравое»: масаж, электра- і водалячэнне, фіта- і ароматэрапія, цеплалячэнне і басейн. Таксама ў санаторыі ўважліва ставяцца і да псіхалагічнага здароўя, таму пастаяльцы атрымліваюць комплексны падыход да свайго аздараўлення. Адна з пераваг санаторыя – госці самі выбіраюць тып харчавання: шведскі стол або заказное меню.

У «Баравым» арганізоўваюць забаўляльныя вечары для дарослых і дзяцей: дыскатэкі, вячоркі ля вогнішча, караоке. Пастаяльцы гуляюць у більярд, наведваюць кіназалу і ездзяць на экскурсіі па цікавых мясцінах Віцебшчыны.

Адрас: Докшыцкі раён, Бягомльскі сельсавет, вёска Будачы

Сайт: www.sanatorium-borovoe.by

«Лясныя азёры»

Санаторый, дзе спевы птушак і шум дрэў выклікаюць пачуццё супакаення з першых хвілін. Па папярэдніх прыкладах мы ўжо разумеем, што гэты санаторый таксама названы так, таму што акружаны маляўнічай прыродай. У санаторыі ёсць пляж з адкрытай верандай і шэзлонгамі, а таксама абсталяваным спускам у ваду. Яшчэ тут пастаяльцы карыстаюцца лодкамі і катамаранамі для свайго адпачынку.

«Лясныя азёры»

У «Лясных азёрах» ёсць крыніцы гаючай вады «Баркаўшчына», якую п'юць пры захворваннях мочапалавой, стрававальнай, сардэчна-сасудзістай і нервовай сістэм. Усе крыніцы абсталяваныя для набору вады. 

Для «малодшых» адпачывальнікаў абсталявана дзіцячая пляцоўка для гульняў, а для дарослых – спартыўная пляцоўка для баскетбола, валейбола і іншых актыўнасцяў. Кіназала, танцавальная зала, банкетная зала – тое, што яшчэ даступна пастаяльцам для адпачынку. Таксама з гульняў у санаторыі ёсць більярд, настольны тэніс і футбол.

Профіль санаторыя – лячэнне і прафілактыка хвароб сістэмы кровазвароту, органаў дыхання, нервовай сістэмы, касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі, нырак і мочавыводзячых шляхоў. У «Лясных азёрах» выкарыстоўваюць і традыцыйныя, і нетрадыцыйныя метады лячэння: сухая вуглякіслая ванна, фітапарасауна «Кедравая бочка», падводны душ-масаж, інгаляцыі, спелеатэрапія і многае іншае.

Адрас: Ушацкі раён, в. Вашкова, 5А

Сайт: lesnyeozera.com

Як мы бачым, усе санаторыі размешчаны так, каб вы атрымалі асалоду ад прыроды і адпачылі ад шуму і мітусні гарадскога жыцця. Санаторый – гэта выдатны спосаб сумясціць прыемнае з карысным, таму калі вы сумняваецеся, то абавязкова з'ездзіце на некалькі дзён. Мы ўпэўненыя, што вы не будзеце расчараваныя.