Гісторыя Свята-Успенскага манастыра пачынаецца яшчэ ў XV стагоддзі, калі ў Жыровічах быў пабудаваны першы драўляны храм. Паводле легенды, менавіта тут адбылося яўленне цудатворнай іконы Божай Маці, пасля чаго ўласнік Жыровічаў, падскарбі земскі Аляксандр Солтан, загадаў пабудаваць у яе гонар царкву з дрэва. Пасля пажару ў 1520 годзе будынак згарэў і на яго месцы заснавалі каменны храм і праваслаўны мужчынскі манастыр. Гэта адбылося пасля таго, як ікона, якая знікла падчас пажару, з'явілася жыхарам на камяні непадалёк ад папялішча зусім непашкоджанай. Да сённяшняга дня да авобразу Божай Маці, якому прыпісваюць цудоўные ўласцівасці, прыязжджаюць паломнікі за ацаленнем цела і душы.

Жыровіцкі манастыр
Жыровіцкі манастыр
Жыровіцкі манастыр
Жыровіцкі манастыр
Жыровіцкі манастыр
Жыровіцкі манастыр

З прыняццем у 1596 годзе Брэсцкай уніі манастыр на два стагоддзі становіцца цэнтрам уніяцкай рэлігіі. Сюды здзяйснялі паломніцтва простыя людзі, заможныя магнаты і нават каралі Рэчы Паспалітай. Гісторыя сведчыць, што колькасць паломнікаў часамі дасягала 30-ці тысяч. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1839 годзе Свята-Успенская абіцель цалкам вяртаецца ў лона праваслаўнай царквы.

Падчас Другой сусветнай вайны на манастырскай тэрыторыі знаходзіліся нямецкія вайсковыя часткі і размяшчаліся склады боепрыпасаў. Пасля адыходу акупантаў частка будынкаў была аддадзена пад сельскагаспадарчы тэхнікум, а пры манастыры былі заснаваны курсы багаслоўя, якія потым перараслі ў Мінскую духоўную семінарыю.

Савецкая ўлада кепска ставілася да рэлігіі, таму другая палова ХХ стагоддзя стала для манастыра няпростым часам. Духоўная стойкасць вернікаў і праваслаўных дзеячаоў дапамаглі святыні выстаяць і набыць напрыканцы стагоддзя статус цэнтра беларускай праваслаўнай культуры.

Жыровіцкі манастыр

Як патрапіць у Жыровіцкі манастыр?

Духоўная пярліна Беларусі знаходзіцца ў аграгарадку Жыровічы Слонімскага раёну Гродзенскай вобласці. Са Слоніма сюды рэгулярна ездзяць аўтобусы і маршруткі. З Мінска можна даехаць па трасе М1 Мінск-Брэст, павярнуўшы па ўказальніках на Слонім, а потым на пасёлак Жыровічы. У жыхароў Мінска таксама ёсць магчымасць прыехаць на маршрутках, якія выязджаюць з аўтавакзала «Цэнтральны».

Жыровіцкі манастыр

Архітэктура манастырскага комплексу

Архітэктурны комплекс Жыровіцкага манастыра ўключае:

  • Свята-Успенскі сабор – галоўны храм, які знаходзіцца ў цэнтры комплекса. Велiчны будынак, у якім можна ўбачыць архітэктурныя рысы барока, класіцызму і ракако.
  • Свята-Нікольскую царкву – невялікі каменны храм, падлога якога аздоблена арыгінальнай мазаікай. Менавіта тут знаходзіцца знакамітая святыня – цудатворная ікона Божай Маці.
  • Крыжаўзвіжанскую царкву – помнік позняй барочнай архітэктуры з элементамі класіцызму.
  • Богаяўленскую царкву – тут знаходзіцца стары камень, на якім, па паданні, другі раз быў яўлены вобраз Божай маці.
  • Георгіеўскую царкву – помнік драўлянага будаўніцтва.
  • Званіца – у 2022 годзе сюды быў прывезены велізарны звон вагой 14 тон, які стаў самым вялікім звонам у Беларусі.
  • Духоўную семінарыю – каменны будынак, узведзены ўніятамі ў пачатку XVIII стагоддзя, які потым быў рэканструяваны. Зараз тут навучаюцца студэнты, якія рыхтуюцца прысвяціць сваё жыццё служэнню Богу.

Чым цікавы манастыр сёння?

У цяперашні час Жыровіцкі Свята-Успенскі мужчынскі манастыр працягвае заставацца праваслаўным цэнтрам рэгіёну. Гэта адно з самых наведваемых турыстамі месцаў Беларусі. На яго тэрыторыі знаходзяцца прыгожы парк, вадаём, кніжная і сувенірная крамы, пякарня, музей, які распавядае пра гісторыю манастырскага комплексу, яго заснавальнікаў і культурных дзеячоў. Турысты і госці могуць не толькі наведаць экскурсіі і багаслужэнні, але і паабедаць у манастырскай трапезнай, а таксама паспрабаваць смачны свежаспечаны хлеб. Па папярэдняй дамове падарожнікі могуць тут пераначаваць, аплаціўшы ахвяраванне.

Жыровіцкі манастыр
Жыровіцкі манастыр
Жыровіцкі манастыр
Жыровіцкі манастыр

Дзейнасць манастыра не абмежавана рэлігійнымі набажэнствамі. Ён рэгулярна арганізоўвае духоўныя фестывалі, канцэрты, злёты праваслаўнай моладзі, выставы і іншыя культурныя мерапрыемствы. Напрыклад, 20 мая ў Жыровічах адбудзецца традыцыйны фестываль, прысвечаны яўленню іконы Божай Маці. Каб ушанаваць святы вобраз, сюды кожны год прыязжаюць сотні паломнікаў.

Не трэба быць рэлігійным чалавекам, каб адчуць, што Жыровіцкі Свята-Успенскі мужчынскі манастыр – незвычайнае месца сілы, якое ўвасабляе ў сабе прыгажосць прыроды, веліч архітэктуры і духоўнай спадчыны Беларусі. Наведайце Жыровічы, каб атрымаць асалоду ад атмасферы, адчуць спакой і адпачыць душой ад інфармацыйнага шуму вонкавага свету.