Адрас:
- Віцебская вобласць, Лепельскі раён, Віцебская вобласць
Абрадавая гульня «Жаніцьба Цярэшкі» — гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі. Яна была распаўсюджана ў многіх рэгіёнах Беларусі, але ў поўнай меры захавалася і практыкуецца на Лепельшчыне. Паглядзець на відовішчнае дзейства прыязджаюць і замежныя турысты. Абрад «Жаніцьба Цярэшкі» праводзіцца ў адпаведнасці з традыцыямі беларускай культуры. Сваёй унікальнасцю і відовішчнасцю ён пакідае моцныя ўражанні ў любіцеляў фальклору.