Пляцоўкай для штогадовага свята традыцыйна выступае рэспубліканскі біялагічны заказнік «Спораўскі». Касцы спрачаюцца ў камандным і асабістым заліках. У гэты ж час футбольныя каманды выяўляюць наймацнейшых у адкрытым чэмпіянаце Беларусі па футболе на балоце. Праходзяць спаборніцтвы па пляжным валейболе. Выступаюць калектывы мастацкай самадзейнасці.