Самы насычаны дзень фестывалю. Усё пачнецца з «Паэтычнага турніру»: у выставачнай зале збяруцца канкурсанты, каб прадэманстраваць сваё майстэрства, журы, каб ацаніць кожнага і выбраць найлепшага, а госці фестывалю, каб атрымаць асалоду ад творчасці сучасных паэтаў.
Цана білета: 4 рублі.
Працягнуць культурную праграму можна на выставе «Верш І Я» мастачкі Валянціны Ляховіч. Выстава пройдзе ў канцэртнай зале «Віцебск», дзе наведвальнікі знойдуць творы і арт-аб’екты аўтарства Валянціны.

Творчасць Валянціны Ляховіч нельга аднесці да пэўнага кірунку. Сама мастачка працавала з рэалістычнымі і абстрактнымі акварэлямі, з аб’ёмам і нават з арт-аб’ектамі. Гэта робіць выставу разнастайнай і цікавай, што адназначна добрая нагода яе наведаць!
Цана білета: уваход вольны.
І апошняе мерапрыемства на першы фестывальны дзень – канцэрт «Час Лістападу». У канцэртнай зале «Віцебск» наведвальнікі будуць слухаць выступленні выканаўцаў з усёй краіны. Выдатны спосаб правесці ўжо халаднаваты восеньскі дзень у максімальна камфортнай і творчай атмасферы.
Цана білета: 10 рублёў.
Гэта самы галоўны дзень фестывалю. У гэты дзень пройдзе гала-канцэрт, пасля якога будзе цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу. Наведвальнікі ўбачаць найлепшыя нумары ўдзельнікаў. Таксама будзе магчымасць паглядзець на творчасць тых, хто не змог выступіць ужывую: на фестывалі будзе арганізаваны паказ відэаролікаў такіх канкурсантаў.
І, вядома ж, будзе ўручана ўзнагарода «Прызнанне», уладальніка якой абярэ журы ў гэты дзень у прысутнасці гледачоў.
Цана білета: 10 рублёў.
Акрамя гала-канцэрта, наведвальнікі ў гэты дзень змогуць пабываць на майстар-класе па гітары, дзе кожны даведаецца, як ствараць музыку да сваёй творчасці.
Таксама падчас фестывалю будуць ісці розныя спаборніцтвы, у якіх будуць удзельнічаць спевакі і паэты, так што гэты фестывальны дзень будзе даволі насычаным на новыя ўражанні.
Фестываль скончыцца паэтычным канцэртам «Ключ ад сёмага неба». Гэта яшчэ адна магчымасць атрымаць асалоду ад паэзіі і папоўніць сваю скарбонку прыемных успамінаў з восені.
Цана білета: 5 рублёў.
Таксама падчас усяго фестывалю будзе працаваць «вулічнае кафэ». Тут наведвальнікі пагутараць з удзельнікамі і зададуць ім цікавяць пытанні. Таксама ў кафэ будзе працаваць свабодны мікрафон: з дапамогай яго наведвальнікі змогуць падзяліцца сваёй творчасцю.
Як мы бачым, для гасцей фестывалю падрыхтавана насычаная забаўляльная праграма, якая дазволіць наведвальнікам і атрымаць задавальненне ад жывых выступаў, і навучыцца нечаму новаму. «Віцебскі Лістапад 2021» – выдатная нагода з’ездзіць у Віцебск, калі вы там не былі ці былі даўно. Наведванне фестывалю можна сумясціць з наведваннем славутасцяў горада, што зробіць гэтую паездку па-сапраўднаму багатай на новыя ўражанні.