28 жніўня 2021 г., у апошнія выходныя лета, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на чарговы “Кушлянскі фэст”, які ладзіцца ў гонар вялікага Песняра, аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры.

Гасцей свята чакаюць: канцэрт-лекцыя “Ад дуды да раяля”, майстра народных інструментаў Алеся Лася, цікавая музычная праграма (гурты “Явар” і “Мярэжа”), разнастайныя майстар-класы, вырабы смаргонскіх умельцаў, сучасная паэзія. Для маленькіх аматараў мастацтва будзе арганізаваны пленэр, на якім найлепшыя мінскія выкладчыкі будуць працаваць з юнымі творцамі. Будуць пляцоўкі аквагрыма, народныя забавы, пачастункі з зёлкавай гарбатай ад сядзібы “Дайнаўскі двор” і падарункі.

Марапрыемства ладзіцца сумесна са Смаргонскім раённым выканаўчым камітэтам.

Час правядзення: 12.00 – 16.00

Адрас: в.Кушляны (Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць) Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны”

Кошт: 7 рублёў, сям’я ад 3 чалавек – 10 рублёў, пры онлайн-замове – зніжкі
Дзеці да 16 гадоў – бясплатна

Для жадаючых будзе арганізаваны даезд на аўтобусе з г.Мінска: 15 рублёў (уваходны квіток уключаны ў кошт).

Набыць квіткі са зніжкамі можна анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/grodno/events/festival/312841

Вконтакте: https://vk.com/kuszlianskifest2021

Facebook: https://fb.me/e/2wMllHcJ9