30 верасня 2023 года
з 14.00 да 17.00
Запрашаем вучняў і настаўнікаў правесці гэты дзень цікава і весела ў музеі пад адкрытым небам!
Вас чакае:
- Экскурсіі ў помніках драўлянага дойлідства;
- Захапляльныя майстар-класы;
- Караоке пад адкрытым небам;
- Музычная праграма;
- Традыцыйныя беларускія народныя танцы і гульні;
- Конкурсы і спаборніцтвы для самых кемлівых.
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
- для дарослых – 12,5 руб.;
- студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 5,5 руб.;
- для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5,5 руб.;
- для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, 1111, 1026.