Музей «Лошыцкая сядзіба», філіял ДУ «Музей гісторыі горада Мінска» запрашае пазнаёміцца з музычнай культурай ХІХ стагоддзя на мерапрыемстве «Музыка сядзібаў ХІХ стагоддзя», якое адбудзецца ў межах праекта «Музыкальны салон у Лошыцкай сядзібе».
У пачатку ХІХ стагоддзя сядзібы сталі асноўнымі цэнтрамі музычнай творчасці. Тут выступалі прафесійныя музыканты і велікасвецкія аматары, у выкананні якіх гучалі творы замежных і мясцовых кампазітараў. Але музыка гэта вельмі розная. Як гучала Расійская імперыя, беларускія землі і заканадаўца культурнай моды – Еўропа?
Пазнаёміцца з гучаннем ХІХ стагоддзя слухача запрашаюць лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, салісты Філармоніі для дзяцей і юнацтва: Ганна Янкоўская (сапрана), Марына Дабралёт (сапрана), Тамара Рэмез (сапрана), Галіна Сакольнік (меца-сапрана), Максім Абравец (барытон), Алена Лузан (фартэпіяна), Вольга Макеева (фартэпіяна).
У канцэрце прагучаць творы Ф. Шуберта, Ф. Шапэна, Р. Шумана, Г. Малера, А. Гурылёва, М. Глінкі, М. Рымскага-Корсакава, М. Мусаргскага, С. Манюшкі, Ф. Міладоўскага, М.К. Агінскага і іншых кампазітараў ХІХ стагоддзя.
Вядучая – музыказнаўца Кацярына Агароднікава.
Білеты на мерапрыемства даюць магчымасць наведаць экспазіцыю музея.
Заказ білетаў на музычнае мерапрыемства магчымы па тэлефоне: (017) 396 18 86, праз электронную пошту loshytsa@gmail.com, альбо сацыяльныя сеткі музея ВКонтакте, Facebook і Instagram (/loshytsamuseum).
Уваходны квіток:
20.00 – для дарослых
8.00 – для студэнтаў
5.00 – для навучэнцаў
Філармонія для дзяцей і юнацтва Беларускай дзяржаўнай філармоніі аб’ядноўвае высокапрафесійных спевакоў, інструменталістаў і музыказнаўцаў. Многія прадстаўнікі творчага складу – лаўрэаты і дыпламанты прэстыжных міжнародных і нацыянальных конкурсаў. У рэпертуары Філармоніі – разнастайныя музычна-пазнавальныя праграмы і музычныя спектаклі для дзяцей.