belarus.travel афіцыйны турыстычны партал Беларусі
  • пра Беларусь
    • Інфармацыя пра Беларусь
    • Дзе спыніцца
    • Туркампаніі
    • Турыстычныя інфармацыйныя цэнтры (ТIЦ)
    • Знайдзі свайго экскурсавода
  • Славутасці
    • Усе славутасці
    • Агляды
  • Падзеі
  • Маршруты
    • Гатовыя маршруты
    • Стварыць свой маршрут
    • Віртуальныя (3D) туры
  • Бел
    • Русский
    • English
    • Polski
    • Deutsch
    • 中国
    • عربي
  • Падзеі
  • Гісторыка-культурны турызм

Народнае свята «Купалле»

Дата і час:
  • 6 - 7 ліпеня 2021
Адрас:
  • г. Мінск
З'яўляецца адным з самых значных святаў і традыцыйна праводзіцца па ўсёй краіне. Галоўная мэта свята - захаваць народныя купальскія песні, традыцыі, якія стагоддзямі захоўваліся ў народзе, і сёння дораць людзям яркія і цёплыя эмоцыі радасці, шчодрасці і згуртаванасці. З Купаллем звязана шмат дзіўных легенд і паданняў. У народзе верылі, што ў гэтую ноч рэкі свецяцца асаблівым прывідным святлом, а ў іх водах купаюцца душы памерлых у абліччы русалак. Па зямлі ходзяць ведзьмы, ведзьмакі і духі, якія імкнуцца нашкодзіць чалавеку, расліны і звяры размаўляюць, а сонца на досвітку «гуляе». Убачыць гэтыя цуды, зразумець мову звяроў і птушак можна з дапамогай кветкі папараці, якая па павер'ях зацвітае ўсяго на імгненне раз у год. Яна давала звышнатуральную здольнасць бачыць будучыню і знаходзіць схаваныя скарбы свету, але займець яе мог толькі вельмі смелы чалавек. Пошук «папараць-кветкі» — адзін з самых таямнічых рытуалаў купальскай ночы. На Купалле беларусы праводзілі яшчэ шмат сімвалічных абрадаў: • збор гаючых траў і кветак, якія набываюць у гэтую ноч асаблівую сілу; • рытуал ачышчэння агнём (праз купальскае вогнішча людзі скакалі, у ім спальвалі кола-«сонца», вопратку хворых, старыя рэчы); • варажба на будучыню (дзяўчыны пускалі па вадзе купальскія вянкі); • абрадавая вячэра; • рытуалы абароны дамоў і палёў ад нячыстай сілы; • прашэнне багатага ўраджаю і дастатку; • абрадавыя песні і карагоды, шумныя вясёлыя гульні; • рытуал ачышчэння вадой на досвітку, мыццё расой. Здаўна ў Купалле ўдзельнічалі ўсе жыхары паселішчаў ад малога да вялікага, бо толькі ўсеагульнае выкананне абрадаў забяспечвала дабрабыт.
Інфармацыя пра Беларусь Куды глядзець,
каб усё ўбачыць?
Перайсці і даведацца
belarus.travelафіцыйны турыстычны партал Беларусі
пра Беларусь
  • Інфармацыя пра Беларусь
  • Дзе спыніцца
  • Туркампаніі
  • Турыстычныя інфармацыйныя цэнтры (ТIЦ)
  • Знайдзі свайго экскурсавода
Славутасці
  • Усе славутасці
  • Агляды
Падзеі
Маршруты
  • Гатовыя маршруты
  • Стварыць свой маршрут
  • Віртуальныя (3D) туры
  • Абранае
  • Бел
    • Русский
    • English
    • Polski
    • Deutsch
    • 中国
    • عربي
  • Беларуская
  • Русский
  • English
  • Polski
  • Deutsch
  • 中国
  • عربي
пра Беларусь
  • Інфармацыя пра Беларусь
  • Дзе спыніцца
  • Туркампаніі
  • Турыстычныя інфармацыйныя цэнтры (ТIЦ)
  • Знайдзі свайго экскурсавода
Славутасці
  • Усе славутасці
  • Агляды
Падзеі
Маршруты
  • Гатовыя маршруты
  • Стварыць свой маршрут
  • Віртуальныя (3D) туры
  • Русский
  • English
  • Polski
  • Deutsch
  • 中国
  • عربي

© 2016-2025 Нацыянальнае агенцтва па турызме

Перадрукоўка матэрыялаў магчыма толькі з выкарыстаннем актыўнай спасылкі на рэсурс.

Адрас для зваротнай сувязі: info@belarustourism.by

Распрацоўка турыстычнага партала  -   кампанія PRAS