Фестываль «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю»

Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю» пройдзе 25 верасня. Госці фестывалю наведаюць візіт-цэнтр заказніка «Ельня», дзе для іх ужо падрыхтавана адмысловая экскурсійная праграма. Таксама з 11 раніцы да 16 дня для турыстаў будзе арганізавана назіранне за жураўлямі.

Жураўлі і журавіны

На працягу дня будзе дзейнічаць выстава-продаж прадукцыі аграэкасядзіб, так што ў турыстаў будзе магчымасць набыць мясцовыя мёд, журавіны, фітагарбаты і іншыя карысныя прадукты. Яшчэ грамадскае аб'яднанне «Ахова птушак Бацькаўшчыны» падрыхтавала інтэрактыўную праграму для наведвальнікаў, што таксама выклікае цікавасць. Пра дзяцей на свяце таксама не забыліся — для іх будуць арганізаваныя і адмысловыя квэсты, і праца атракцыёнаў.

Жураўлі і журавіны Міёрскага краю

Таксама варта расказаць трохі пра само свята: час і месца яго правядзення абраныя не проста так, бо менавіта ў верасні пачынаецца сезон паспявання журавін, а балота Ельня — самае багатае на гэтыя ягады месца ў Беларусі. Жураўлі ў назве фестывалю таксама не проста так згадваюцца: Ельня — месца для збору гэтых птушак падчас восеньскай міграцыі, таму на Міёршчыне іх асабліва шмат.

Што яшчэ можна паглядзець?

Калі Вы заехалі на Міёршчыну, то Вам варта пабываць і ў іншых цікавых месцах раёна. Адно з іх — балота Ельня. Гэта месца па-свойму дзівоснае: тут чаргуюцца астраўкі лесу з невялікімі азёрамі, што стварае выдатны і ўнікальны краявід, на які варта зірнуць.

Яшчэ адно маляўнічае месца — вадаспад на рацэ Вята. Гэта вадаспад, створаны для функцыянавання ГЭС. Сама ГЭС ужо даўно не дзейнічае, а вось вадаспад не перастае быць выдатным месцам, каб расслабіцца і паслухаць шум вады. Ну і ідэя паглядзець на вадаспад у межах Беларусі — адназначна выклікае цікавасць у турыста.

ГЭС

Неагатычны касцёл Дзевы Марыі — культурная славутасць Міёраў. Будынак узведзены з чырвонай цэглы, а ў спалучэнні з вежамі з высокімі шпілямі ён адназначна прыцягвае ўвагу турыстаў. Унутранае напаўненне храма не менш цікавае: у касцёле ёсць 3 рэдкія абразы, а ў яго сцены замураваны мемарыяльныя табліцы князёў Святаполк-Мірскіх.

касцёл Дзевы Марыі

Дзе можна спыніцца?

У саміх Міёрах ёсць гасцініца «Nika», у якой спыняецца мноства турыстаў, якія прыязджаюць на фестываль «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю». На выпадак, калі ў ёй не застанецца месцаў, для турыстаў даступная турбаза «Актам», а таксама мноства аграсядзіб, размешчаных недалёка ад горада: сярод іх гасцявы дом «Мурашкі», загарадны дом «Дом у Янаве», эка-гатэль «Greenvilliage», загарадны дом «Этна дом Ліна» і іншыя.

Мы расказалі пра яшчэ адзін раён Беларусі, поўны цікавых месцаў і падзей. Заставайцеся з намі, каб не прапусціць новых ідэй для падарожжаў па Беларусі, бо ў нашай краіне ёсць яшчэ шмат месцаў, на якія варта зірнуць кожнаму!