Як праходзіць фэст

Галоўныя імпрэзы праходзяць на Замкавай гары. Гэта высокі насып, зроблены чалавекам. Да гэтага на ўзвышшы стаяў замак, які быў спалены ворагамі. Зараз там вядуцца раскопкі, дзе знаходзяць розныя артэфакты, але падабрацца да іх практычна немагчыма.

На самым версе гары размяшчаюцца: пляцоўка, дзе праходзіць канцэртная праграма, сцэна, дзе пастаянна грае сярэдневяковая музыка, драўляны замак, які спальваюць у канцы.

Падрыхтоўка

Падрыхтоўка

Загадзя плануюцца баі паміж лучнікамі, мечнікамі і коннікамі. Удзельнікі звычайна робяць усё самі: шыюць намётавы лагер, гатуюць сабе ежу, робяць касцюмы, трэніруюцца на працягу года. Тут таксама прысутнічаюць людзі пэўных прафесій, напрыклад, прадаўцы. Але, вядома, яны павінны быць апранутыя ў стылі сярэдніх вякоў. 

Што ўваходзіць у фэст?

Фестываль спалучае ў сабе: паказ традыцыйных касцюмаў, прыгатаванне і дэгустацыю страў аўтэнтычнай кухні, выступы вулічных і прафесійных тэатраў, канцэртную праграму з сярэдневяковай музыкай і танцамі, фаер-шоу, прадстаўленні і спаборніцтвы паміж рыцарамі на конях, турніры лучнікаў. Увогуле, самае сапраўднае свята, якое акунае людзей у сярэднявечча.

Парады для гасцей

Парады для гасцей
  • Чым раней вы заплануеце паездку, тым лепш. 
  • Паспрабуйце знайсці начлег менавіта ў Мсціславе.
  • Калі ёсць магчымасць, вазьміце з сабой намёт.
  • Прыедзьце на фэст з самай раніцы, так у вас будзе шанец знайсці парковачнае месца.
  • Прадумайце, якія менавіта мерапрыемствы вам хочацца наведаць, бо яны раскіданыя па ўсім горадзе.
  • На Замкавую гару лепш адразу прыходзіць з ежай і напоямі.
  • Камер для захоўвання рэчаў няма, таму лепш браць усё толькі самае неабходнае.

Прыехаўшы ў Мсціслаў на фестываль, не забудзьцеся акунуцца і ў культуру самога горада.

Традыцыі і звычаі Мсціслава

У кожнага горада ёсць свае асаблівасці, так напрыклад, у Мсціславе з асаблівай душэўнасцю і трымценнем гатуюць дранікі, бліны з мачанкай, труса ў віне, халодны бурачны суп, квас, наліўкі, медавуху, хлебны самагон, травяную гарбату. Гэтыя стравы гатуюць не толькі ў мясцовых рэстаранах і кафэ, але яшчэ і ў сельскіх аграсядзібах, дзе можна спыніцца пераначаваць. Акрамя таго, Мсціслаў славіцца сваімі лазневымі рытуаламі. Тут больш за ўсё аддаюць перавагу апіпрацэдуры, дзе выкарыстоўваюць касметыку з мёду, а пасля лазні любяць пасядзець на прыродзе і паспяваць песні пад баян.

Што паглядзець у Мсціславе?

Паколькі гэта горад культурных і археалагічных адкрыццяў, галоўныя славутасці цесна звязаныя з імі. Тут рэкамендуюць знайсці два незвычайныя помнікі, якія прысвечаны знакамітаму кнігадрукару нашай краіны Пятру Мсціслаўцу. Далей можна выпіць вады з кагальнага калодзежа, які знаходзіцца ў знакавым месцы – Замкавай гары. Затым варта зазірнуць у будынак казначэйства і наведаць гандлёвыя рады. Ну і не забывайце пра гордасць Мсціслава – Мсціслаўскі раённы гісторыка-археалагічны музей і літаратурны музей Максіма Гарэцкага, мянушка якога – беларускі Рэмарк.

Рэлігія і Мсціслаў

Рэлігія і Мсціслаў

На тэрыторыі горада знаходзіцца вялікая колькасць святынь і храмаў, а паколькі многія з іх з'яўляюцца помнікамі архітэктуры і мастацтва, то пабываць у іх павінен кожны. Самыя вядомыя гэта: Свята-Траецкая царква, Свята-Праабражэнская царква, царква Тупічэўскай іконы Божай Маці, кармеліцкі касцёл Успення Божай Маці, праваслаўны кафедральны сабор Аляксандра Неўскага, пустынскі Успенскі манастыр, захаваныя фрагменты Тупічэўскага манастыра.

 На фэсце Вам дакладна многае спадабаецца і запомніцца, так што абавязкова прыязджайце! А нават калі Вам не асабліва падабаецца сярэдневяковая тэма, горад Мсціслаў дакладна парадуе Вас кантрастам і маляўнічымі краявідамі!