З 2015 года ў маладых беларускіх мастакоў ва ўзросце ад 18 да 40 гадоў з'явілася выдатная магчымасць знайсці сваіх гледачоў, пакупнікоў і знатакоў творчасці, паўдзельнічаўшы ў праекце «Восеньскі салон». З аднаго боку, выстава аказвае моцнае ўражанне, з другога – неадназначнае. Зрэшты, па-іншаму і быць не можа, калі гаворка ідзе пра сучаснае мастацтва. Бо сучаснае мастацтва вельмі яркае і правакацыйнае, яно імкнецца завалодаць сэрцам гледача!
З 8 кастрычніка ў Мінску стартуе выстава-продаж работ маладых мастакоў Беларусі «Восеньскі салон-2021». Гэта мерапрыемства пройдзе ўжо ў сёмы раз. Яго мэтай з'яўляецца папулярызацыя мастацтва і знаёмства гледача з работамі сучасных мастакоў Беларусі. Маладыя творцы прэзентуюць свае творы ў розных відах выяўленчага мастацтва. Тут можна паглядзець і набыць цікавы жывапіс і графіку, сучасную скульптуру і фатаграфію. Таксама на выставе вы знойдзеце незвычайныя дэкаратыўна-прыкладныя вырабы, розныя інсталяцыі і нават відэа-арт. Урачыстае адкрыццё праекта адбудзецца 8 кастрычніка з 18:00 да 21:00 у Палацы мастацтва. Наведаць адкрыццё можна бясплатна. Працягвацца «Восеньскі салон» будзе да 31 кастрычніка.
Сёлета на выставе будзе паказана больш за 400 работ мастакоў з розных гарадоў Беларусі. У праекце прымуць удзел 178 маладых беларускіх мастакоў, чые творы адабраныя прафесійным журы. Практычна ўсе работы будуць прадстаўлены на афіцыйнай анлайн-платформе па продажы мастацтва Аrtcenter.by. На сайце вы таксама зможаце знайсці падрабязную інфармацыю пра ўпадабаны твор і яго аўтара. Наведвальнікі могуць падтрымаць маладых мастакоў пры дапамозе сістэмы галасавання. Пасля завяршэння выставы творцы, якія набралі найбольшую колькасць галасоў, будуць узнагароджаны прызамі ад партнёраў праекта.
Наведаць «Восеньскі салон-2021» можа любы жадаючы, а для групавых наведванняў выставы працуе 50% зніжка (прапанова дзейнічае ў будныя дні да 16:00 і распаўсюджваецца на групы ад 10 чалавек).
Час працы цэнтральнай экспазіцыі: 11:00 - 20:00, без выхадных.
Білеты: 8 BYN — поўны, 4 BYN — ільготны.
Гэта не проста выстава, а частка гісторыі мастацтва Беларусі. Разнастайнасць прадстаўленых работ уразіць кожнага, бо творчасць маладых мастакоў, трэба адзначыць, вельмі таленавітая. І жывая, зацікаўленая рэакцыя публікі пацвярджэнне гэтага. І так, мабыць, гэта яшчэ і адзін з самых працяглых арт-праектаў у нашай краіне.