Адрас:
Гродзенская вобласць, Ашмянскі раён, г. Ашмяны, вул. Савецкая,83
Этнаграфічна-музейная экспазіцыя створана ў адпаведнасці з абласной
праграмай стварэння музеяў і музейных экспазіцый ва ўстановах культуры,
адукацыі і аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці на
2017-2018 гг. І распачала сваю работу ў чэрвені 2017 года. Яна размешчана ў
памяшканні аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры г. Ашмяны.
Калекцыя музейных прадметаў экспазіцыі пачала стварацца ў 2004 годзе
супрацоўнікамі клубнай установы в.Паляны, і на сёняшні час складае 115
адзінак. Уласнікамі экспанатаў экспазіцыі з’яўляюцца жыхары Палян і суседніх
вёсак.
Этнаграфічна-музейная экспазіцыя - гэта самабытны куток нацыянальнай
культуры ў стылі традыцыйнай беларускай хаткі ХIХ стагоддзя. У ёй
выстаўлены разнастайныя прадметы, якія даюць уяўленне пра гаспадарча-
побытавую і працоўную дзейнасць нашых продкаў, што дазваляе максімальна
наблізіцца да культуры рэгіёну таго часу.
Структуру экспазіцыі складаюць наступныя часткі: чырвоны кут; бабін
кут; прылады працы; прадметы быту.
У “чырвоным куце”, - цэнтральным месцы былой сялянскай хаты, -
размешчаны абраз, пад абразам – куфар з пасагам і этажэрка з рознымі рэчамі. У
цэнтры “бабінага кута” усе прылады для печы, асновы сялянскага жытла -
сімвала шчасця і дабрабыту. У бабіным куце стаяць вілкі розных памераў,
чапяла, венік-дзяркач, дзяжа для закваскі хлеба, маслабойка і іншы гаспадарчы
посуд, якім карысталася гаспадыня. У “прыладах працы” прадстаўлены
традыцыйныя прылады працы і прыстасаванні, без якіх нашы продкі не
абыходзіліся ў паўсядзённым жыцці: цэп, серп, караўлот, лубка, станок,
трапачка, берда, пілы і іншае. У “прадметах быту” у пэўнай паслядоўнасці і
парадку размешчаны прадметы хатняга побыту, посуд, у тым ліку гліняны,
дапаможны інвентар, мэбля, адзенне, тканыя капы, вышываныя накідкі на
падушкі, вышытыя тканыя рушнікі і інш.
Супрацоўнікі аддзела рамёстваў прапануюць наведвальнікам экспазіцыі
ўдзел у змястоўнай экскурсіі “Спадчына маіх бацькоў”, пад час якой, акрамя
знаемства с прадметамі хатняга побыту селяніна XX ст., кожнаму будзе
прадстаўлена магчымасць выканаць розныя віды хатніх работ: папрасаваць
бялізну “драўляным прасам”, пакруціць кола калаўрота, узважыць рэчы з
дапамогай бязмена і гэтак далей. Адметнай рысай наведвання экспазіцыі
з’яўляецца, тое што кожны з яе наведвальнікаў можа прыняць ўдзел у майстар-
класах, якія праводзяцца па такіх відах творчасці як: саломапляценне,
рукадзелле (лялька-мотанка, лялька-абярэг, вязанне штуцікам), ткацтва паясоў
на дошчачках, ганчарства, вязанне макрамэ, вырабіць сувеніры на памяць сваімі
рукамі.
Этнаграфічна-музейная экспазіцыя АРіТК г. Ашмяны фукцыянуе па
адрасе: Гродзенская вобласць, г.Ашмяны, вул. Савецкая, 83. Кантатныя
тэлефоны: рабочы - 8(01593)21733, кіраўніка ўстановы - 8(029)7897078 (МТС;
электронны адрас: remesla-osh@yandex.by (ДУК «Ашмянскі РЦК»).