belarus.travel афіцыйны турыстычны партал Беларусі
  • пра Беларусь
    • Інфармацыя пра Беларусь
    • Дзе спыніцца
    • Туркампаніі
    • Турыстычныя інфармацыйныя цэнтры (ТIЦ)
    • Знайдзі свайго экскурсавода
  • Славутасці
    • Усе славутасці
    • Агляды
  • Падзеі
  • Маршруты
    • Гатовыя маршруты
    • Стварыць свой маршрут
    • Віртуальныя (3D) туры
  • Бел
    • Русский
    • English
    • Polski
    • Deutsch
    • 中国
    • عربي
  • Славутасці
  • Гісторыка-культурны турызм

Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры г.Ашмяны

кантакты:
oshmturizm.by remesla-osh@yandex.by 80159321733
Адрас:
  • Гродзенская вобласць, Ашмянскі раён, г. Ашмяны, вул. Савецкая,83
Этнаграфічна-музейная экспазіцыя створана ў адпаведнасці з абласной праграмай стварэння музеяў і музейных экспазіцый ва ўстановах культуры, адукацыі і аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці на 2017-2018 гг. І распачала сваю работу ў чэрвені 2017 года. Яна размешчана ў памяшканні аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры г. Ашмяны. Калекцыя музейных прадметаў экспазіцыі пачала стварацца ў 2004 годзе супрацоўнікамі клубнай установы в.Паляны, і на сёняшні час складае 115 адзінак. Уласнікамі экспанатаў экспазіцыі з’яўляюцца жыхары Палян і суседніх вёсак. Этнаграфічна-музейная экспазіцыя - гэта самабытны куток нацыянальнай культуры ў стылі традыцыйнай беларускай хаткі ХIХ стагоддзя. У ёй выстаўлены разнастайныя прадметы, якія даюць уяўленне пра гаспадарча- побытавую і працоўную дзейнасць нашых продкаў, што дазваляе максімальна наблізіцца да культуры рэгіёну таго часу. Структуру экспазіцыі складаюць наступныя часткі: чырвоны кут; бабін кут; прылады працы; прадметы быту. У “чырвоным куце”, - цэнтральным месцы былой сялянскай хаты, - размешчаны абраз, пад абразам – куфар з пасагам і этажэрка з рознымі рэчамі. У цэнтры “бабінага кута” усе прылады для печы, асновы сялянскага жытла - сімвала шчасця і дабрабыту. У бабіным куце стаяць вілкі розных памераў, чапяла, венік-дзяркач, дзяжа для закваскі хлеба, маслабойка і іншы гаспадарчы посуд, якім карысталася гаспадыня. У “прыладах працы” прадстаўлены традыцыйныя прылады працы і прыстасаванні, без якіх нашы продкі не абыходзіліся ў паўсядзённым жыцці: цэп, серп, караўлот, лубка, станок, трапачка, берда, пілы і іншае. У “прадметах быту” у пэўнай паслядоўнасці і парадку размешчаны прадметы хатняга побыту, посуд,  у тым ліку гліняны, дапаможны інвентар, мэбля, адзенне, тканыя капы, вышываныя накідкі на падушкі, вышытыя тканыя рушнікі і інш. Супрацоўнікі аддзела рамёстваў прапануюць наведвальнікам экспазіцыі ўдзел у змястоўнай экскурсіі “Спадчына маіх бацькоў”, пад час якой, акрамя знаемства с прадметамі хатняга побыту селяніна XX ст., кожнаму будзе прадстаўлена магчымасць выканаць розныя віды хатніх работ: папрасаваць бялізну “драўляным прасам”, пакруціць кола калаўрота, узважыць рэчы з дапамогай бязмена і гэтак далей. Адметнай рысай наведвання экспазіцыі з’яўляецца, тое што кожны з яе наведвальнікаў можа прыняць ўдзел у майстар- класах, якія праводзяцца па такіх відах творчасці як: саломапляценне, рукадзелле (лялька-мотанка, лялька-абярэг, вязанне штуцікам), ткацтва паясоў на дошчачках, ганчарства, вязанне макрамэ, вырабіць сувеніры на памяць сваімі рукамі. Этнаграфічна-музейная экспазіцыя АРіТК г. Ашмяны фукцыянуе па адрасе: Гродзенская вобласць, г.Ашмяны, вул. Савецкая, 83. Кантатныя тэлефоны: рабочы - 8(01593)21733, кіраўніка ўстановы - 8(029)7897078 (МТС; электронны адрас: remesla-osh@yandex.by (ДУК «Ашмянскі РЦК»).
Інфармацыя пра Беларусь Куды глядзець,
каб усё ўбачыць?
Перайсці і даведацца
belarus.travelафіцыйны турыстычны партал Беларусі
пра Беларусь
  • Інфармацыя пра Беларусь
  • Дзе спыніцца
  • Туркампаніі
  • Турыстычныя інфармацыйныя цэнтры (ТIЦ)
  • Знайдзі свайго экскурсавода
Славутасці
  • Усе славутасці
  • Агляды
Падзеі
Маршруты
  • Гатовыя маршруты
  • Стварыць свой маршрут
  • Віртуальныя (3D) туры
  • Абранае
  • Бел
    • Русский
    • English
    • Polski
    • Deutsch
    • 中国
    • عربي
  • Беларуская
  • Русский
  • English
  • Polski
  • Deutsch
  • 中国
  • عربي
пра Беларусь
  • Інфармацыя пра Беларусь
  • Дзе спыніцца
  • Туркампаніі
  • Турыстычныя інфармацыйныя цэнтры (ТIЦ)
  • Знайдзі свайго экскурсавода
Славутасці
  • Усе славутасці
  • Агляды
Падзеі
Маршруты
  • Гатовыя маршруты
  • Стварыць свой маршрут
  • Віртуальныя (3D) туры
  • Русский
  • English
  • Polski
  • Deutsch
  • 中国
  • عربي

© 2016-2025 Нацыянальнае агенцтва па турызме

Перадрукоўка матэрыялаў магчыма толькі з выкарыстаннем актыўнай спасылкі на рэсурс.

Адрас для зваротнай сувязі: info@belarustourism.by

Распрацоўка турыстычнага партала  -   кампанія PRAS