Тут устаноўлена пяць памятных знакаў з імёнамі нашых землякоў Герояў Савецкага Саюза Сцяпана Каліноўскага, Ульяна Рыбака, Герояў Сацыялістычнай Працы Аляксандры Шаплыка, надзеі Рудніцкай, Васіля Барысіка і бюст двойчы Героя Савецкага Саюза Сцяпана Шутава. Памятныя знакі выкананы ў мармуры з выявай партрэта Героя і кароткай біяграфічнай даведкі. Бюст с.ф. Шутава быў усталяваны на радзіме героя яшчэ ў 1949 г. У Д. палац. У 1975 г.па рашэнні раённага камітэта партыі і са згоды родных бюст перанеслі ў раённы цэнтр і ўсталявалі ў гарадскім скверы. Ён і паклаў пачатак будучай Алеі Славы.