У ніжняй частцы пастамента ўсталявана ахоўная дошка гісторыка культурнай каштоунасці, які зроблены з метапласту ў выглядзе шчыта і мае белы колер. Каля помніка усталяваны Вечны агонь, мармуровыя стэлы з плітамі па баках.. На пастаменце усталявана пліта з надпісам: “Вечная памяць героям, павшим в боях за свободу”. Побач з пастаментам усталяваны 2 вялізныя пліты з надпісам: “Вечная слава героям павшим в боях за свободу и независимость нашей Родины 1941-1945гг.” і металічнымі таблічкамі, з нанесенымі прозвішчамі і ініцыяламі загінуўшых воінаў (у алфавітным парадку).
Брацкая магіла і пастамент вакол пакрыты кавалкам тратуарнай пліткі і па бакам пліткі выкладзены бардзюр.
Тэрыторыя пахавання агароджана па перыметры брамай, пабудаванай па бакам і з адваротнага боку пралётамі з дэкаратыўнымі элемнтамі з металу, якаія утрымліваюцца на слупах, пабудаваных з цэглы. На ўваходзе ўстаноулены два цаглявых слупа, злучаныя металічным ланцугом.