Загадкавая гісторыя комплексу

Гісторыя Дукорскай сядзібы і яе ўладальнікаў дагэтуль застаецца да канца нязведанай. На дадзены момант вядомы гістарычныя персоны, якія дзейнічалі на дукорскай зямлі ў розны час і эпохі, людзі даволі публічныя, якія пакінулі заўважны след у нашай гісторыі. Ёсць нататкі Р. Афтаназі, А. Урбанскага, А.Т. Федарука.

А вось спіс іншых уладальнікаў: род Кежгайлаў, потым Сапегі, Завішы, Агінскія... Усё як быццам бы ляжыць на паверхні... Але, калі пачынаеш паглыбляцца, выплывае шмат пытанняў. Хто з Кежгайлаў быў першым уладальнікам? А што было да іх? Хто канкрэтна з роду Сапегаў быў гаспадаром маёнтка?

Маёнтак зараз

Пытанняў з кожным днём становіцца ўсё больш, але ў дадзены момант кіпіць вялікая праца па адраджэнні кожнага этапу гісторыі сядзібы. Сабраная каманда спецыялістаў, якія сцвярджаюць, што знайшлі цікавыя факты, якія абвяргаюць ужо існуючыя. У інтэрнэце вы, вядома, нічога не знойдзеце, бо тое, што ўжо атрымалася даведацца, распавядаюць на экскурсійных праграмах.

Маёнтак

А як шмат лакацый! Тут вам і ўязная брама, і стайня, і музей, і сцэна, і капліца, і ганчарная, ткацкая, свечачная майстэрні, і кузня, і бровар, і вяровачны гарадок, і цір, і дзіцячая пляцоўка, і страйкбол, і лодкі, і атракцыёны, нават перавернуты дом і гэта яшчэ не ўсё...

Трохі пра цікавае

Перавернуты дом. Галоўная асаблівасць дома – не толькі ў тым, што мэбля ў ім перавернутая дагары галавою, а тое, што ён стаіць пад нахілам. Дарэчы, ён з’яўляецца першым у Беларусі. Наведвальнікі, якія ўжо пабывалі там, папярэджваюць, што ісці туды з поўным жыватом дакладна не варта.

Маёнтак

Дуб жаданняў. Гэтаму дубу ўжо больш за трыста год, вышынёй ён амаль трыццаць метраў, а дыяметрам каля двух.

Прыклаўшыся далонямі да кары гіганта, вы пачуеце цішыню самога сябе і, такім чынам, адшукаеце энергію для сваіх жыццёвых планаў і мэт!

Свечачная майстэрня. Пасля з’яўлення бортніцтва славяне навучыліся здабываць мёд і рабіць свечкі. У гэтай майстэрні будзе нясумна нават тым, хто лічыць свечкі маркотнымі цыліндрамі з воску. А яны бываюць самымі рознымі. Асаблівасць такой майстэрні – старыя тэхналогіі на сучасны лад і выкарыстанне пчалінага воску.

Экскурсіі

Арганізаваныя розныя экскурсійныя праграмы па ўсім Дукорскім маёнтку. Разглядаюцца яны па сегментах наведвальнікаў: асобна для школьнікаў чацвёртых і дзявятых класаў, анімацыйныя экскурсіі для дзяцей і дарослых, музычныя, карпаратыўныя, забаўляльныя канцэрты, спартыўныя гульні, тэматычныя вечарыны, святкаванне народных і рэлігійных святаў.

Маёнтак

Акрамя гэтага, на тэрыторыі маёнтка можна арганізаваць вяселле, арандаваць памяшканні і, вядома, выдатна правесці выхадныя і адпачыць. Тут Вы можаце арандаваць гасцявыя домікі для вялікай і шумнай кампаніі або проста для сябе і сваёй сям’і. Знойдуцца домікі любога памеру!

Маёнтак

Музейны комплекс знаходзіцца на тэрыторыі Мінскай вобласці ў аграгарадку Дукора.

Больш падрабязнасцяў Вы можаце даведацца па спасылцы: https://dukora.by/ 

Такім чынам, пабываўшы ў гэтай цудоўнай сядзібе, Вы не толькі адновіце ўнутраную энергію і баланс, але яшчэ і даведаецеся факты з гісторыі шляхты, акуняцеся з галавой у розныя эпохі і застанецеся задаволеныя!