Аб аб'екце

Стадыён быў пабудаваны ў 2000 годзе і меў назву «Дарыда». З’яўляўся хатнім стадыёнам каманды «Дарыда» з Мінскага раёна. У 2008 годзе быў выкуплены мінскім «Дынама» і перайменаваны.

У 2013 стадыён быў закрыты на рэканструкцыю, якая зацягнулася. У канцы 2010-х гадоў асноўныя працы былі скончаны, на стадыёне пачаліся трэніроўкі дзіцячых і жаночых каманд, пры гэтым завяршаўся мантаж трыбун. Па заканчэнні рэканструкцыі стадыён быў урачыста адкрыты 3 верасня 2021 года.

5 сакавіка 2022 года на стадыёне адбыўся матч за Суперкубак Беларусі, у якім барысаўскі БАТЭ перамог салігорскі «Шахцёр» з лікам 1:0.