Адрас:
г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры – гэта адзін з буйнейшых літаратурных музеяў нашай краіны і адзіны літаратурны музей, які займаецца дакументаваннем літаратурнага працэсу на Беларусі ў шырокім гістарычным кантэксце: ад часоў узнікнення пісьменства да сённяшніх дзён.
Фонды Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і яго філіялаў уяўляюць сабой унікальны збор музейных прадметаў, звязаных з гісторыяй беларускай літаратуры, і налічваюць звыш 108 тысяч адзінак захоўвання.
У яго складзе рарытэтныя выданні старадрукаваных помнікаў XVII – XVIII стст., рукапісы, дакументы, фатаграфіі і асабістыя рэчы беларускіх пісьменнікаў ХІХ – ХХ стст., кнігі з аўтографамі, рэдкія адзінкі іканаграфіі і ілюстрацыі вядомых мастакоў Беларусі да твораў беларускай літаратуры.