Экалагічная сцежка адрозніваецца маляўнічым пейзажам, у маршрут уключаны своеасаблівыя славутасці: рэдкія формы ледавіковага рэльефу; зараснікі ядлоўца звычайнага рознай формы – конусападобнай, разгалістай, павіслай, пірамідальнай; характэрны для марэнных схілаў астэпненае наглебавае покрыва, у тым ліку наяўнасць рэдкіх і ахоўных відаў раслін Беларусі; гарадзішча VII стагоддзя да н.э. – VI стагоддзя н. э. і XI – XIII ст. ст. н. э.; ваенны палігон пагранічных польскіх войскаў (1920 – 1939 г. г.) экалагічная сцежка мае працягласць 4,6 км па перасечанай мясцовасці і ўключае 7 прыпынкаў, абсталяваных лаўкамі, смеццязборнікамі, інфармацыйнымі стэндамі. Па ходзе маршруту ўстаноўлены паказальнікі, на стромкіх уздымах і спусках - лесвіцы.