belarus.travel афіцыйны турыстычны партал Беларусі
  • пра Беларусь
    • Інфармацыя пра Беларусь
    • Дзе спыніцца
    • Туркампаніі
    • Турыстычныя інфармацыйныя цэнтры (ТIЦ)
    • Знайдзі свайго экскурсавода
  • Славутасці
    • Усе славутасці
    • Агляды
  • Падзеі
  • Маршруты
    • Гатовыя маршруты
    • Стварыць свой маршрут
    • Віртуальныя (3D) туры
  • Бел
    • Русский
    • English
    • Polski
    • Deutsch
    • 中国
    • عربي
  • Славутасці
  • Гісторыка-культурны турызм

Філіл «Гальшанскі замак»

кантакты:
oshmturizm.by oshmsport@mail.ru +375159320308
Адрас:
  • Гродзенская вобласць, Ашмянскі раён, аг. Гальшаны, вул. Замкавая, д. 64а.
Гальшанскі замак канца XVI - пачатку XVII стст. – унікальны помнік архітэктуры, некалі найпрыгажэйшы замак Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Пабудаваны ён быў Паўлам Стэфанам Сапегам - падканцлерам ВКЛ, які выбітным ваенным і палітычным дзеячам свайго часу. Па сваёй кампазіцыі замак у Гальшанах нагадваў Мірскі, але быў цалкам пазбаўлены суровасці апошняга. Прамавугольны ў плане двор (65,4 х 57,4 м) быў акружаны двухпавярховымі жылымі карпусамі і трохпавярховымі шасціграннымі вежамі. У сярэдзіне паўночна-ўсходняга корпуса знаходзілася ўязная брама, завершаная таксама шасціграннай вежай. У замку, апроч жылля, знаходзіся гаспадарчыя памяшканні, парадныя залы. Роспісы на сценах і столях, дэкор камінаў, маляўнічыя кафляныя печы, вітражы на вокнах, дарагая мэбля стваралі ўрачыстае ўражанне пышнай магнацкай рэзідэнцыі. На працягу XVII - XVIII стст. замак неаднаразова быў пашкоджаны, аднаўляўся, перабудоўваўся. Наймацнейшыя разбурэнні прынесла замку ХХ стагоддзе, да нашага часу рэзідэнцыя Сапегаў дайшла толькі фрагментарна… З 2011 г. пачынаюцца работы па расчыстцы замкавых пабудоў і двара, кансервацыі і фрагментарнай рэстаўрацыі. 6 мая 2021 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё музейнай экспазіцыі «Гальшанскі замак. Гісторыя і паданні», якая складаецца з 4-х раздзелаў: 1. «Легенды і паданні Гальшанскага замка» (падвал Паўночнай вежы); 2. "Гісторыя і архітэктура замка" (першы ярус); 3. "Быт уладальнікаў замка" (другі ярус); 4. «Сапегі - будаўнікі і ўладальнікі замка. Гальшанскі замак у перспектыве часу» (трэці ярус і аглядная пляцоўка). Тады ж распачаў працу філіял Ашмянскага краязнаўчага музея імя Ф.К. Багушэвіча «Гальшанскі замак». Сёння замак - месца актыўнага прыцягнення як жыхароў Беларусі, так і турыстаў з многіх замежных краін. Наведвальнікам замка прапануецца: аглядная экскурсія і шэраг тэматычных, квэст-гульні для дзяцей і дарослых, тэатралізаваная гульнявая праграма "Соф'я запрашае". Традыцыйнымі сталі «Вечары ў Соф'і Гальшанскай». 6 жніўня 2022 г. у чарговы раз адбыўся рэгіянальны фестываль сярэднявечнай культуры «Гальшанскі замак». У візіт-цэнтры замка наведвальнікам прапануецца разнастайная сувенірная прадукцыя, у тым ліку вырабы мясцовых умельцаў, а таксама кулінарны брэнд "Гальшанскі пернік", які выпякаецца па старажытным сакрэтным рэцэпце. Філіл «Гальшанскі замак» чакае Вас з аўторка па нядзелю (выхадны панядзелак) - з 10.00 да 19.00 без абеда. Адрас: Гродзенская вобл., Ашмянскі р-н, аг. Гальшаны, вул. Замкавая, д. 64а. Тэлефоны для даведак: 80159378008; 80159376752; 80159376753; Маб.: +375 29 1484376; +375 29 9165012
Інфармацыя пра Беларусь Куды глядзець,
каб усё ўбачыць?
Перайсці і даведацца
belarus.travelафіцыйны турыстычны партал Беларусі
пра Беларусь
  • Інфармацыя пра Беларусь
  • Дзе спыніцца
  • Туркампаніі
  • Турыстычныя інфармацыйныя цэнтры (ТIЦ)
  • Знайдзі свайго экскурсавода
Славутасці
  • Усе славутасці
  • Агляды
Падзеі
Маршруты
  • Гатовыя маршруты
  • Стварыць свой маршрут
  • Віртуальныя (3D) туры
  • Абранае
  • Бел
    • Русский
    • English
    • Polski
    • Deutsch
    • 中国
    • عربي
  • Беларуская
  • Русский
  • English
  • Polski
  • Deutsch
  • 中国
  • عربي
пра Беларусь
  • Інфармацыя пра Беларусь
  • Дзе спыніцца
  • Туркампаніі
  • Турыстычныя інфармацыйныя цэнтры (ТIЦ)
  • Знайдзі свайго экскурсавода
Славутасці
  • Усе славутасці
  • Агляды
Падзеі
Маршруты
  • Гатовыя маршруты
  • Стварыць свой маршрут
  • Віртуальныя (3D) туры
  • Русский
  • English
  • Polski
  • Deutsch
  • 中国
  • عربي

© 2016-2025 Нацыянальнае агенцтва па турызме

Перадрукоўка матэрыялаў магчыма толькі з выкарыстаннем актыўнай спасылкі на рэсурс.

Адрас для зваротнай сувязі: info@belarustourism.by

Распрацоўка турыстычнага партала  -   кампанія PRAS