Гісторыка-культурны комплекс «Поле ратнай славы» размясціўся за 20 км ад Полацка на тэрыторыі былога Гомельскага вузла абароны Полацкага ўмацаванага раёна. У перыяд з 29 чэрвеня па 15 ліпеня 1941 г. тут стрымлівалі пераўзыходзячыя сілы праціўніка байцы 508 стралковага палка 174 стралковай дывізіі і 43 асобнага кулямётнага батальёна ўмацаванага раёна.
Аснову экспазіцыі складае музеефікаваны доўгачасовы агнявы пункт № 196 і ацалелыя элементы фартыфікацыйных збудаванняў Полацкага ўмацаванага раёна.