Адрас:
- Мінская вобласць, Мінскі раён, г. Заслаўе, в. Рынкавая, 8а
Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе" ўяўляе сабой унікальную тэрыторыю гістарычнага цэнтра старажытнага горада Заслаўе з захаванымі помнікамі архітэктуры і археалогіі X-XX стагоддзяў і музейнымі экспанатамі.
Тут можна ўбачыць такія помнікі археалогіі як гарадзішча "Замэчак" і гарадзішча "Вал", помнікі архітэктуры: Спаса-Праабражэнскую царкву (былы кальвінскі сабор, XVI стагоддзе, готыка і Рэнесанс), Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі (XVIII стагоддзе, барока), а таксама іншыя помнікі гістарычнай спадчыны.
Можна наведаць
- Музейна-выставачны комплекс
- Гандлёвая крама канца XIX-пачатку XX стагоддзя
- Этнаграфічны комплекс " Млын"
- Дзіцячы музей міфалогіі і лесу
- Музей-ДОТ.